«З даверам да міласэрнасці Тваёй»: праўда ў нябачным |
Усяго патроху |
19.11.2016 00:00 |
Часам нам здаецца, што ўсё наша жыццё складаецца толькі з выпрабаванняў і розных праблем. Прыгадаем тады, што ў Бога свае мэты і свае намеры адносна кожнага з нас. Ён кіруе падзеямі згодна з уласнай воляй, пры гэтым ніколі не перастае клапаціцца пра нас. Для Бога ва ўсім толькі адзіная гармонія, нават там, дзе мы бачым замяшанне і разлад. Галоўнае — не паддавацца роспачы. Вера падобная да світання; калі пачынае ўзнімацца зара, то ўжо хутка настае дзень. Здараюцца такія выпадкі, што і заўтрашні дзень ад нас схаваны, калі мы стаім на краі бездані, дна якой не бачым. Але Божы шлях заўсёды ясны і цвёрды, Ён сам прайшоў праз ваду, і рука Хрыстова заўсёды гатова дапамагчы таму, хто пачынае тануць.
Мы не павінны ўцякаць ад крыжа. Подзвіг, які здзейсніўся на ім, абвяшчае нам перамогу. Нават калі мы ўжо не зможам маліцца, будзем сэрцам уздыхаць да Бога. Калі ж і ўздыханні нашыя змоўкнуць, то будзем чакаць у цярплівасці. Добра таму, хто цярпліва чакае ад Бога збаўлення. Увесь свет прабывае ў роспачы, як і нашы душы. Але, абапіраючыся на веру, мы пераможам свет.
Таму і мы сёння павінны праслаўляць нашага Збаўцу, як некалі праслаўляла Яго сястра Фаўстына: «Ты ўсіх паклікаў да вытокаў любові, да крыніцы Божага злітавання. Тут – святыня Тваёй міласэрнасці, тут – лекі ад нашых немачаў. Да Цябе, жывая крыніца міласэрнасці, цягнуцца ўсе душы: адны – быццам алені, якія прагнуць Тваёй любові; другія – каб абмыць грахоўную рану; трэція, змучаныя жыццём, – каб зачэрпнуць сілы. У той момант, калі Ты паміраў на крыжы, Ты адарыў нас вечным жыццём. Дазволіўшы прабіць свой найсвяцейшы бок, Ты адкрыў нам невычэрпную крыніцу сваёй міласэрнасці; Ты даў нам самае дарагое, а менавіта кроў і ваду са свайго Сэрца. Вось усемагутнасць Тваёй міласэрнасці, з яе выплывае для нас усялякая ласка» (Дз. 1747).
О мой міласэрны Езу, пакутным было
Бо хоць бы на душу маю нястачы
Толькі ў святле Хрыстовага крыжа адкрыюцца вочы нашы да разумення праўды; мы ўбачым Божае святло на месцы нашай роспачы, цаною гэтай роспачы спасцігнем Божую міласэрнасць Збаўцы, праслаўляючы сэрцам Хрыста: «Хвала Табе, Езу, які паказаў нам святло любові Сваёй!» |