«Ідзі за Мною. Ён устаў і пайшоў за Ім».
20 верасня, у апошні дзень сусветнага малітоўнага форуму за мір, каталіцкая супольнасць Беларусі правяла адмысловыя набажэнствы. У мінскай архікатэдры малітву ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які назваў сустрэчу ў Асізі «сусветным форумам змагароў за мір».
Мінскі архікатэдральны касцёл, 20 верасня 2016 г.
Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству мае надзею, што каталіцка-праваслаўны дыялог будзе ісці наперад. Кардынал Курт Кох выказвае сваё задавальненне першымі днямі пасяджэння 14-й пленарнай сесіі Міжнароднай змешанай камісіі па справах тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой.
Айцец Габрыэль Аморт — адзін з найбольш вядомых экзарцыстаў у свеце — адышоў у вечнасць 16 верасня. За сваё доўгае жыццё святар здзейсніў тысячы экзарцызмаў.
Як і штогод, 19 верасня паўтарыўся цуд святога Януарыя. Запёкшаяся кроў апекуна Неапаля, якая захоўваецца ў дзвюх ампулах у мясцовай катэдры, стала вадкай падчас малітвы сабраных у святыні вернікаў, якія сустрэлі цуд апладысментамі.
Для Паўла Хадзінскага фатаграфія пачыналася з хобі, а стала прафесіяй. Парафіянін мінскага Чырвонага касцёла ў размове з Catholic.by расказаў пра будні фатографа і падзяліўся сваёй марай стаць асабістым фатографам Папы.
26 верасня Дзяржсакратар Папы кардынал П'етро Паралін накіруецца ў Картахену-дэ-Індыяс (Калумбія) з нагоды падпісання «Канчатковай дамовы аб заканчэнні канфлікту і будаванні стабільнага і трывалага міру» паміж калумбійскім урадам і «Рэвалюцыйнымі ўзброенымі сіламі Калумбіі».