На працягу трох дзён у супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праходзілі рэкалекцыі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. Іх праводзіў для навучэнцаў семінарыі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
13 кастрычніка ў Маскве адбудзецца І Міжнародны праваслаўны студэнцкі форум, арганізаваны Сінадальным аддзелам па справах моладзі сумесна з урадам Масквы. Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 30 тысяч праваслаўных студэнтаў з Расіі і з-за мяжы.
21 верасня, у Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі пра хваробу Альцгеймера, на заканчэнне аўдыенцыі Святы Айцец Францішак заклікаў агарнуць любоўю і клопатам людзей з такой хваробай і апекавацца імі.
«Хрысціяне — самая вялікая ў свеце рэлігійная група, якая церпіць пераслед», — адзначыў на форуме ААН ватыканскі дзяржаўны сакратар. Кардынал П’етро Паралін выступіў 20 верасня ў нью-ёркскай сядзібе ААН на сустрэчы, прысвечанай бежанцам і мігрантам.
Месяц жнівень для двух навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў багаты на новыя ўражанні і досвед. Андрэй Каўшук і Эрнэст Мікалайчык правялі гэты час у Казахстане, дзе мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з мясцовымі вернікамі і спазнаць паўсюднасць Касцёла.
Тэрарысты з групоўкі ісламскіх фундаменталістаў «Бока Харам» забілі восем чалавек, якія прыйшлі на набажэнства ў касцёл непадалёку горада Чыбак, штат Борна ў паўночна-ўсходняй Нігерыі.
20 верасня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося адмысловае набажэнства з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір, якое ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Праблема бясплоддзя становіцца з кожным годам усё больш вострай. Шмат хто бачыць выйсце ў працэдуры экстракарпаральнага апладнення. Аднак ці сапраўды ЭКА з’яўляецца выйсцем? Над гэтым пытаннем разважае а. Андрэй Буйніч.
Вызнаўцы рэлігій не могуць заставацца абыякавымі да прагнення міру, якога жадае змучанае канфліктамі чалавецтва, адзначыў Святы Айцец падчас заключнай цырымоніі Сусветнага дня малітвы за мір, якая прайшла вечарам 20 верасня на плошчы перад базылікай св. Францішка ў Асізі.