Цэнтральным пунктам урачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе стала начная працэсія святароў і вернікаў на чале з біскупамі па вуліцах горада.
Каб усе былі адно
Святой Імшой для пілігрымаў распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе 19 жніўня.
З радасным спевам «Нас у Браславе, Марыя, сустракай» 19 жніўня ў браслаўскую святыню ўвайшлі пілігрымы з Мёраў, якія прыбылі на святкаванне ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў. Адразу за імі крочыла пілігрымка з Глыбокага. Гэтым разам у Браслаў прыйшлі дзве пілігрымкі.
18 жніўня Гродна сустрэў пілігрымаў, якія ў 24-ы раз накіроўваюцца з Беластока ў санктуарый Маці Міласэрнасці ў Вільнюсе.
Хочам праінфармаваць, што цытата слоў Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Габара Пінтэра, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі: «Папа Рымскі сказаў, што мы знойдзем час і магчымасць для гэтага візіту (...)», пададзеная ў нашым матэрыяле 18 жніўня, не поўная.
19 жніўня Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін ад імя Пантыфіка даслаў пасланне ўдзельнікам Сустрэчы на карысць сяброўства паміж народамі.
Чарговы візіт Папы Францішка ў Асізі адбудзецца 20 верасня і будзе прымеркаваны да заканчэння Сусветнага дня малітвы за мір. Аб гэтым 18 жніўня паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.
Сярод тых, хто прымае ўдзел у «Няспыннай малітве» за Беларусь, ёсць і святары. Прапануем пазнаёміцца з грэка-каталіцкім святаром — айцом Аляксандрам Шыбекам.