18 жніўня вырушыла пілігрымка з Баранавіч у Лагішын. Пілігрымка прыбудзе ў Лагішын 21 жніўня на распачацце фэсту і малітоўнага чування ў сувязі з урачыстасцямі Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, галоўнай Апякункі Пінскай дыяцэзіі.
Папа Францішак скіраваў зварот да новапрызначанага старшыні Папскай акадэміі «Pro Vita» і Вялікага канцлера Папскага інстытута Яна Паўла ІІ у Папскім латэранскім універсітэце ў Рыме арцыбіскупа Вінчэнца Пальі.
Рашэнне егіпецкай зборнай адхіліць свайго дзюдаіста Іслама Эль-Шэхабіёт ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях за адмову паціснуць руку свайму суперніку з Ізраіля — адзінае правільнае, заявіў кіраўнік дэпартамента грамадскіх сувязяў Федэрацыі яўрэйскіх абшчын Расіі Борух Горын.
Канчатковым пунктам падарожжа мітрапаліта Ісідара з Ферара-Фларэнтыйскага Сабору павінна была быць Масква — тагачаснае месца рэзідэнцыі Кіеўскіх мітрапалітаў. У 1441 годзе мітрапаліт Ісідар абвясціў Фларэнтыйскую унію ў Маскве, але унія была выразна адкінута, а сам мітрапаліт арыштаваны і абвешчаны здраднікам веры.
У Вісагінэсе, былым горадзе літоўскіх атамшчыкаў, моладзі практычна няма. Жыхары ва ўзросце ад 14 да 29 гадоў складаюць толькі 15,3 працэнты насельніцтва. Гэта 4590 чалавек, калі лічыць, што ў Вісагінэсе пражывае 30 тысяч.
Падсумаванне па ўнясенні ў спіс спадчыны ЮНЕСКА Будслаўскага фэсту міжнародныя эксперты падрыхтуюць да лістапада, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч.
Арцыбіскуп Вінчэнца Палья стане новым старшынёй Папскай акадэміі «Pro Vita», змяніўшы на гэтай пасадзе 78-гадовага біскупа Ігнасіо Караска дэ Паўла, і Вялікім канцлерам Папскага інстытута Яна Паўла II у Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме.
15 жніўня Папа Францішак заснаваў новую Дыкастэрыю па справах свецкіх, сям’і і жыцця. 17 жніўня ў Ватыкане быў апублікаваны адпаведны Апостальскі ліст Пантыфіка ў форме «Motu propriо».
Вазьмі сваё і ідзі
14 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў дзіцячы лагер адпачынку «Нецеч» пры дабрачынным каталіцкім таварыстве «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі.