22 жніўня ў санктуарыі ў Лагішыне прайшла галоўная святая Імша з удзелам пілігрымаў у межах сёлетніх урачыстасцяў. У малітве вернікі розных узростаў прасілі ў Каралевы Палесся заступніцтва ў сваіх інтэнцыях.
З 19 па 24 жніўня ў Навагрудку праходзяць курсы-рэкалекцыі для сем’яў, якія арганізавала Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
21 жніўня 2016 г.
Вечарам 21 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне прайшоў канцэрт праслаўлення. Узносіць хвалу Богу праз вядомыя і новыя спевы пілігрымам дапамагалі новы музычны гурт Пінскай дыяцэзіі «Крок за крокам» і яго кіраўнік кс. Аляксандр Канановіч.
Няхай мне станецца паводле твайго слова
21 жніўня ў санктуарыі ў Лагішыне распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. У гэты дзень у санктуарый прыбылі ўдзельнікі пешых пілігрымак.
«Калі ёсць кантакт з Божай любоўю і міласэрнасцю — ёсць сапраўдная перамена і наша жыццё становіцца асветленым святлом Святога Духа», — сказаў Папа Францішак перад малітвай «Анёл Панскі» ў Ватыкане 21 жніўня.
21 жніўня пасля малітвы «Анёл Панскі» ў Ватыкане Папа Францішак звярнуўся да вернікаў у сувязі з тэрарыстычным актам, які адбыўся на поўдні Турцыі.
21 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у святой Імшы на завяршэнне адпустовых урачыстасцяў Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў санктуарыі ў Кальварыі-Зэбжыдоўскай па запрашэнні Мітрапаліта Кракаўскага кардынала Станіслава Дзівіша і кусташа гэтага санктуарыя а. Яцэка Хесса.