Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў адноўленую капліцу св. Крыштафа ў Мірскім замку
26.07.2016 12:06

25 ліпеня на другім ярусе Брамнай (уязной) вежы Мірскага замка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў адноўленую капліцу св. Крыштафа. Мерапрыемства было прымеркавана да 400-годдзя з дня смерці князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі.

 
Пастырскі ліст біскупа Антонія Дзям’янкі на месяц цвярозасці — жнівень 2016
26.07.2016 11:35

«Я скіроўваю да ўсіх дыяцэзіян заклік паўстрымацца ад алкаголю на працягу жніўня, а таксама зменшыць яго спажыванне і прапаганду. Асабліва гэта датычыць святкаванняў у коле сям’і з нагоды юбілеяў ці іншых важных датаў», — піша біскуп Пінскі.

 
Мц 13, 16-17
26.07.2016 11:08

Шчаслівыя вочы вашыя, таму што бачаць

 
26 чэрвеня — успамін свв. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.
26.07.2016 11:05

1 чыт. (т. VI) Сір 44, 1. 10-15; Пс 132 (131), 11. 13-14. 17-18.
Ев. Мц 13, 16-17.


Альбо: 1 чыт. Ер 14, 17-22; Пс 79 (78), 8. 9. 11 і 13.
Ев. Мц 13, 36-43.

 
250-годдзе заснавання святыні і адпустовую ўрачыстасць адзначылі ў Лучаі
26.07.2016 00:25

23 ліпеня ў парафіі Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі адзначалася 250-годдзе заснавання святыні і адпустовая ўрачыстасць святой Ганны. На свяце сабраліся шматлікія вернікі, госці, артысты. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
Святы Айцец выказаў спачуванне ў сувязі з тэрактамі ў Мюнхене і Кабуле
25.07.2016 16:33

«Нашу душу ў чарговы раз патрэслі сумныя навіны, звязаныя з жудаснымі актамі тэрарызму і насілля, якія выклікалі боль і смерць», — сказаў Пантыфік падчас нядзельнай малітоўнай сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра.

 
Папа Францішак мае больш за 30 мільёнаў падпісчыкаў у «Twitter»
25.07.2016 15:42

На профіль Пантыфіка ў «Twitter» падпісалася больш за 30 мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэту. Акаунт @Pontifex у цяперашні час займае ў сацыяльнай сетцы 26-е месца, калі палічыць падпісчыкаў на ўсе дзевяць моўных версій.

 
Біскуп Алег Буткевіч на завяршэнні мастацкага пленэру ў Друі: «Задача творчасці — паказаць мудрасць і талент Бога»
25.07.2016 15:01

Месца Бога ў творчасці, сувязь паміж мастацтвам і рэлігіяй і немагчымасць існавання сапраўднага мастацтва без Бога былі тэмамі гаміліі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча падчас урачыстай святой Імшы 24 ліпеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі на заканчэнне пленэру «Пачаткі-II».

 
Пры санктуарыі св. Яна Паўла II будзе створаны Парк Міласэрнасці
25.07.2016 14:57

Прэм’ер-міністр Польшчы Беата Шыдла і арцыбіскуп Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш 25 ліпеня пасадзілі дрэвы ў Парку Міласэрнасці, які будзе створаны на тэрыторыі Цэнтрa Яна Паўла II «Не бойцеся» пры санктуарыі св. Яна Паўла II на Белых Морах у Кракаве.

 
Зварот Старшыні ККББ з нагоды правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі ў межах падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
25.07.2016 14:25

«Навэнна будзе адбывацца ў першыя суботы месяца. Распачнецца яна 6 жніўня 2016 г., ва ўрачыстасць Перамянення Пана, і завершыцца 1 красавіка 2017 г.», — піша Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 
<< Першая < Папярэдняя 331 332 333 334 335 336 337 338 339 340 Наступная > Апошняя >>

Старонка 331 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.