16 ліпеня адбылася ІІ пешая пілігрымка з Адамавіч недалёка ад Гродна на месца спачынку ахвяр Другой сусветнай вайны ў лесе каля Навумавіч, дзе знаходзіцца масавае пахаванне людзей, жорстка забітых падчас вайны.
Валанцёры, якія ўдзельнічаюць у праекце «Маладыя паліглоты», стварылі 54-старонкавы слоўнік, каб дапамагчы пілігрымам наладжваць сувязі падчас Сусветных дзён моладзі.
17 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Святога Казіміра ў Ліпнішках, дзе падчас святой Імшы ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі 60 вернікам.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Германіі апублікавала статыстычныя даныя па колькасці вернікаў, святароў і парафій.
«Міжнародная парафіяда для дзяцей і моладзі» — такую назву атрымала спартыўнае спаборніцтва, якое ў дваццаць восьмы раз адбылося ў Польшчы. Цягам пяці дзён — з 10 да 15 ліпеня — юныя каталіцкія вернікі змагаліся за першынство ў розных відах спорту, за лідарства ў творчых конкурсах і духоўных адукацыйных праграмах.
Каралева Поўдня ўстане на судзе з гэтым пакаленнем
17 ліпеня ў разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» на ватыканскай плошчы Папа Францішак адзначыў, што не дастаткова толькі прыняць госця ў свой дом і клапаціцца пра яго матэрыяльныя патрэбы, але што і ў роўнай ступені трэба таксама яго выслухаць і зразумець.
Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» 17 ліпеня Папа Францішак запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту, які нядаўна адбыўся ў Ніцы (Францыя).
Кожны год шкаплерная сям'я з усёй Беларусі збіраецца ў Гудагаі, каб памаліцца перад цудатворным абразом Маці Божай Шкаплернай. Таксама і сёлета 16 ліпеня цэлы дзень у маленькае мястэчка на мяжы з Літвой прыбывалі пілігрымы пешшу, на веласіпедах, машынах і аўтобусах.