Мноства моладзі, шматмоўе і шматколернасць сцягаў, нацыянальныя спевы... Быццам невялікая рэпетыцыя таго, што будзе адбывацца праз некалькі дзён у гістарычнай сталіцы Польшчы
Папа Францішак напісаў прадмову да зборніка «Давайце любіць тых, каго не любяць» (Amiamo chi non è amato), прысвечанага благаслаўлёнай Маці Тэрэзе з Калькуты.
Пантыфік абраў менавіта такую форму сустрэчы з польскімі біскупамі, паколькі яна ўяўляецца яму найбольш адпаведнай, ён выкарыстоўвае яе найбольш часта ў замежных падарожжах, сказаў а. Фэдэрыко Ламбардзі.
22 ліпеня група пілігрымаў з Беларусі на Сусветныя дні моладзі ў Кракаве пазнаёмілася з тым, як дапамагаюць хворым і людзям вельмі сталага ўзросту, а таксама паўдзельнічала ў Крыжовым шляху па вуліцах Саколаў.
22 ліпеня ў Ватыкане была абнародавана Апостальская канстытуцыя «Vultum Dei quaerere» («Пошук Божага аблічча»), прысвечаная жаночаму кантэмпляцыйнаму жыццю.
Дыялог і будаўніцтва мастоў паміж мастацтвам і рэлігіяй былі асноўным матывам правядзення другога мастацкага пленэру «Пачаткі», які праходзіць з 17 ліпеня на базе старажытнага кляштара ў Друі. Амаль на тыдзень ваколіцы Друі і старыя келлі кляштара ператварыліся ў творчыя майстэрні для 32 мастакоў.
У Евангеллях часта гаворыцца пра тое, што Езус увесь час знаходзіцца ў дарозе: ідзе, плыве ў чаўне і пры гэтым вучыць апосталаў, знаходзіцца з імі ўвесь час, пераадольвае цяжкасці — бытавыя і духоўныя. Таму мужчынскі байдарачны паход, сумешчаны з рэкалекцыямі, адпавядае евангельскаму духу.
21 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбыўся першы тур уступнага экзамена.
На працягу чатырох дзён, з 18 па 21 ліпеня, юнакі з Пінскай і Віцебскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзій прымалі ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання, якія праходзілі ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.
Група з 313 пілігрымаў, пераважна грамадзян Беларусі, а таксама некалькі чалавек з Нігерыі, Літвы, Расіі і Украіны, 20 ліпеня перасякла мяжу ў Кузніцы і на адмысловым цягніку накіравалася ў Кракаў на Сусветныя дні моладзі, паведамляе сайт t-styl.info са спасылкай на прэс-сакратара Падляшскага аддзялення Польскай мытнай службы Катажыну Здановіч.