Як адзначыў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, перад абліччам новых праяваў антысемітызму Папа Францішак пастаянна нагадвае, што нельга быць адначасова хрысціянінам і антысемітам.
У перыяд з 2008 па 2014 гг. у Францыі амаль у тры разы ўзрасла колькасць розных відаў актаў вандалізму, накіраваных на храмы, могілкі і іншыя хрысціянскія месцы і прадметы культу. Паведамляючы пра гэта, італьянская газета «Il Foglio» адзначае, што гэтыя праявы варожасці да хрысціянства амаль ніяк не адлюстроўваюцца ў французскіх СМІ.
Апостальская Сталіца выказала салідарнасць з французскім народам у сувязі з тэрактам, які быў здзейснены ў Ніцы ўвечары 14 ліпеня. Па апошніх даных, у выніку злачынства загінулі 84 чалавекі, яшчэ каля 200 атрымалі раненні.
Удзельнікі ХХІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск-Полацк набліжаюцца да сваёй мэты. 15 ліпеня пілігрымка дойдзе да вёскі Гараны, адкуль на наступны дзень вырушыць да Полацка. «Адзінства Царквы» і спадчына беларускага асветніка і першадрукара Францішка Скарыны — тэмы, над якімі разважаюць пілігрымы.
14 ліпеня на XXVIII Міжнароднай парафіядзе дзяцей і моладзі ў Варшаве хлопцы і дзяўчаты з гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрамбрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) заваявалі чатыры залатыя медалі за дзень.
Сын Чалавечы — Гаспадар шабату
1 чыт. Эф 3, 14-19; Пс 119 (118), 9-10. 11-12. 13-14.Ев. Мц 23, 8-12.
Альбо: 1 чыт. Іс 38, 1-6. 21-22. 7-8; Пс Іс 38, 10. 11. 12abcd. 16.Ев. Мц 12, 1-8.
Сумесная камісія з католікаў і праваслаўных сустрэлася на гэтым тыдні, каб пачаць вывучэнне жыцця і дзейнасці благаслаўлёнага харвацкага кардынала Алаізія Стэпінаца, чыя справа кананізацыі выклікае спрэчкі паміж харватамі і сербамі.
«Мы на мяжы харчовага крызісу, крызісу сістэмы ахоўя здароўя», — сказалі ў заяве каталіцкія біскупы Венесуэлы, адзначаючы дэфіцыты і выпадкі гвалту, якія сталі распаўсюджанымі ў багатай нафтай краіне.