21 ліпеня спаўняецца 5 гадоў з дня смерці кардынала Казіміра Свёнтка. З гэтай нагоды мы прапануем некаторыя ўспаміны святароў, якія непасрэдна ведалі кардынала, сустракаліся з ім і пераймалі ў яго жыццёвы вопыт.
Але шчаслівыя вочы вашыя, таму што бачаць
20 ліпеня была апублікавана афіцыйная праграма аднадзённага візіту Папы Францішка ў Асізі. Пантыфік адправіцца ў пілігрымку 4 жніўня, нагодай для яе стане 800-годдзе адпусту «Portiuncula».
Сёння літургія слова нагадвае нам пра вышэйшыя каштоўнасці і перасцерагае, каб не аддалі свайго сэрца зямным дабротам. «Марнасць марнасцяў» тут, на зямлі, калі мы бачым сэнс толькі ў зямных дабротах.
Міколу Быстрыцкаму 26 гадоў, ён толькі што стаў дыяканам пасля вучобы ў гарадоцкай семінарыі Святога Духа ва Украіне. Да семінарыі ён граў у гурце «Мартові», працягнуў творчую дзейнасць і пасля паступлення.
«Ужо блізкія ХХХІ Сусветныя дні моладзі, якія клічуць мяне на сустрэчу з маладымі людзьмі з усяго свету, запрошанымі ў Кракаў, і даюць мне радасную магчымасць сустрэцца з дарагім польскім народам», — так распачаў сваё відэапасланне да ўдзельнікаў моладзевага форуму, які пройдзе 26-31 ліпеня ў гістарычнай сталіцы Польшчы, Папа Францішак.
Біскупы Каліфорніі падтрымалі ініцыятыву грамадзян, накіраваную на адмену смяротнага пакарання ў ЗША. Так званая «Прапанова 62» была падпісаная лідарамі розных рэлігій, адвакатамі сем’яў загінуўшых, прадстаўнікамі паліцыі і памылкова асуджанымі ахвярамі.
Прынеслі плён у сто разоў