У судны дзень лягчэй будзе зямлі садомскай, чым табе
11 ліпеня ў парафіі Св. Бэнэдыкта ў Пінску адбылася адпустовая ўрачыстасць, якую парафіяне ўпершыню сустрэлі ў новапабудаваным касцёле. Урачыстасць узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
1-2 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці». Яны былі прысвечаны 25-годдзю заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі. На ўрачыстасцях прысутнічаў спецыяльны пасланнік Папы Францішка арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн ОР.
У парафіях Святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне і Найсвяцейшай Тройцы ў Стараельні ў чэрвені адбыліся святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк.
У другі раз парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах з дапамогай Catholic.by прыняла гасцей на гучны фэст у гонар Янкі Купалы. Гэтым разам свята, якое адбылося 10 ліпеня, было прысвечана 100-годдзю сужэнства Івана Луцэвіча і Уладзіславы Станкевіч і тэме хрысціянскага сужэнства ў цэлым.
10 ліпеня на лясных могілках каля вёскі Пратасаўшчына, што ў Пухавіцкім раёне, падчас адпустовай святой Імшы адбылося ўсталяванне новага крыжа.
Ксёндз Вацлаў Пянткоўскі — адзін з тых святароў нашай Бацькаўшчыны, якія захоўвалі веру, нягледзячы на пераслед і выпрабаванні. Менавіта ён арганізаваў падпольную семінарыю, у якой вучыліся біскупы Антоні Дзям’янка і Казімір Велікаселец. Цікавыя факты з біяграфіі святара ў 25-ю гадавіну яго смерці.
У канцы чэрвеня супрацоўнікі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы — у цэлым 54 чалавекі — разам з капеланам кс. Юрыем Бяганскім наведалі цікавыя мясціны Польшчы — Гданьск, Гдыню, Сопат, санктуарыі Маці Божай у Гетршвальдзе і Чэнстахове, а таксама адпачывалі на балтыйскім паўвостраве Хелл.
XXVIII Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі распачалася 9 ліпеня ў Варшаве. З Беларусі ў ёй прымаюць удзел 290 чалавек, якія прэзентуюць 13 парафій Гродзенскай дыяцэзіі і некалькі парафій з іншых дыяцэзій Беларусі.