4 ліпеня Папа Францішак выдаў «Motu proprio», якім унёс змены ў размеркаванне функцый ведамстваў, што займаюцца кантролем, наглядам і распараджэннем маёмасцю Святога Пасаду.
Мецэнаты і кіраўнікі пілігрымак у дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Тракельскай 9 ліпеня атрымалі ганаровыя граматы з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
9 ліпеня ў капліцы ў Бараўлянах Генеральны настаяцель Таварыства святога Францішка Сальскага ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB, які знаходзіцца з візітам у Беларусі, цэлебраваў святую Імшу разам з усімі сабратамі салезіянамі.
«Шаноўная Гродзенская дыяцэзія, сёлета цябе можна павіншаваць з сярэбраным юбілеем!» — з такімі словамі звярнуўся на ўрачыстай Імшы ў Тракелях біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які ўзначаліў дзённую Эўхарыстыю 9 ліпеня.
Тры новапрэзбітэра Гродзенскай дыяцэзіі — кс. Андрэй Скамарошка, кс. Ян Варанецкі і кс. Павел Скуба — пасля ранішняй святой Імшы ў тракельскім санктуарыі Маці Божай атрымалі прызначэнні ў свае першыя парафіі і неўзабаве распачнуць служэнне ў якасці вікарыяў.
Байкеры з Польшчы, якія наведалі тракельскія ўрачыстасці 8-9 ліпеня, падзяліліся сваім уражаннем: «Тут мы бачым, як жыве тая культура і традыцыі, вера, якія былі ў Польшчы 15-25 гадоў таму».
За дар Панны Марыі, якая вядзе дарогамі міласэрнасці, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч падзякаваў Богу ва ўступным слове на начной Імшы, якую быў запрошаны цэлебраваць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім
Вечарам 8 ліпеня ў міжнародным аэрапорце «Мінск-2» прызямліўся самалёт, на борце якога знаходзіўся Генеральны настаяцель Таварыства святога Францішка Сальскага ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB.