Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Адышла ў вечнасць Ірэна Сіліневіч, сакратар будаўнічага бюро пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
10.06.2016 12:13

9 чэрвеня на 51-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы ў шпіталі ў Беластоку (Польшча) адышла ў вечнасць Ірэна Сіліневіч, сакратар будаўнічага бюро пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, адданы супрацоўнік курыі Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Новым дырэктарам Catholic.by стане кс. Кірыл Бардонаў
10.06.2016 12:02

На гэтай пасадзе ён заменіць кс. Юрыя Марціновіча, які выконваў абавязкі кіраўніка інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (ККББ) апошнія пяць гадоў.

 
Вернікі вілейскай парафіі здзейснілі пілігрымку па святынях Польшчы і Чэхіі
10.06.2016 11:04

З 3 па 9 чэрвеня адбылася пілігрымка вернікаў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы па святынях Польшчы і Чэхіі. У складзе групы пілігрымаў было 52 чалавекі.

 
Калі канікулы з Богам: дзеці іўеўскіх парафіян бавяць вольны час пры касцёле
10.06.2016 10:23

Чарговы раз у парафіі Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбываюцца «Канікулы з Богам». На гэтым тыдні дзеці з парафіі адпачываюць пры касцёле, паглыбляючы свае рэлігійныя веды, чытаючы Біблію і гледзячы фільмы пра Бога.

 
Мехіка цяпер мае сваю Сіксцінскую капэлу
10.06.2016 09:26

Жыхарам Мехіка цяпер зусім неабавязкова ляцець у Рым, каб пабачыць у Ватыкане знакамітую Сіксцінскую капэлу: дакладная яе копія ўсталявана ў цэнтры горада побач з помнікам Рэвалюцыі.

 
Фільм пра Халакост «Брут» пакажуць у межах конкурснай праграмы Маскоўскага кінафестывалю
10.06.2016 09:10

Фільм Канстанціна Фама «Брут», які распавядае пра Халакост вачыма аўчаркі, увайшоў у конкурс кароткаметражнага кіно 38-га Маскоўскага міжнароднага кінафестываля (ММКФ).

 
Эрмітаж атрымаў ад ФСБ Расіі 37 ікон, канфіскаваных з незаконнага абароту
10.06.2016 08:38

Дзяржаўны Эрмітаж па распараджэнні Міністэрства культуры Расіі атрымаў ад ФСБ 37 ікон, канфіскаваных з незаконнага абароту.

 
10 чэрвеня
10.06.2016 03:00
1 чыт. 1 Вал 19, 9a. 11-16; Пс 27 (26), 7-8a. 8b-9abc. 13-14.
Ев. Мц 5, 27-32.
 
Мц 5, 27-32
10.06.2016 03:00

Кожны, хто з пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю распусту

 
«З даверам да міласэрнасці Тваёй»: Найсвяцейшае Сэрца Езуса — крыніца любові і палымнеючае вогнішча міласці
10.06.2016 00:46

Любоў, толькі любоў, любоў, якая не мінае, а трывае праз вякі, — толькі такая любоў здольная змяняць свет. Любоў, якою палымнее Божае Сэрца, чыніць цуды ў душах людзей. Любоў знішчае страх, неспакой і нават роспач. Любоў і міласэрнасць – адзінае цэлае, таму што немагчыма рабіць учынкі міласэрнасці, не маючы ў сэрцы любові да Бога і бліжняга. 

 
<< Першая < Папярэдняя 371 372 373 374 375 376 377 378 379 380 Наступная > Апошняя >>

Старонка 380 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.