Жадаючы ўсім «мірнай радасці», Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Францыі апублікавала зварот да ўдзельнікаў еўрапейскага чэмпіяната па футболе, які пачаўся на мінулых выхадных у гэтай краіне.
У дзіцячым шпіталі Bambino Gesù, які належыць Святому Пасаду, адкрылася аддзяленне трансплантацыі касцявога мозгу, якое атрымала самае сучаснае медыцынскае абсталяванне.
Ікона для вернікаў з абмежаванымі магчымасцямі па зроку перададзена ў храм Хрыста Збаўцы фондам падтрымкі слепаглухіх «З’яднанне».
Лена Бродэр — «Miss Germany-2016» — сустрэлася ў Рыме са Святым Айцом у межах яго штотыднёвай агульнай аўдыенцыі. Самая прыгожая настаўніца рэлігіі ў Германіі перадала Пантыфіку першы экземпляр сваёй кнігі «Прыгожае ўва мне — з верай да поспеху».
Сінод біскупаў Кіева-Галіцкага Вярхоўнага архіепіскапства падчас 72-й сесіі прыняў рашэнне даручыць кіруючым архірэям у супрацоўніцтве з «Карытас Украіны» стварыць пастаральна-сацыяльныя місіі на лініі размежавання ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях.
Калі вы будзеце дараваць людзям правіны іхнія, то Айцец ваш Нябесны даруе і вам
Абыякавасць і варожасць робяць сляпымі і глухімі, перашкаджаюць бачыць братоў і не дазваляюць распазнаць у іх Пана, заўважыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 15 чэрвеня.
15 чэрвеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ. Затым палітык сустрэўся з Дзяржсакратаром Папы кардыналам П'етро Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.
Вялікі Бог хоча карміць нас сваім Словам і Целам, гэтаму зайздросцяць нават анёлы ў небе. Ці ўсведамляем мы веліч свайго хрысціянскага паклікання або гэта для нас проста традыцыя?