Папа Францішак прыняў рашэнне аб заснаванні «тэхнічнага камітэту» па размеркаванні ахвяраванняў, сабраных 24 красавіка 2016 г. у касцёлах Еўропы на карысць ахвяраў узброенага канфлікту ва Украіне.
Рускі пераклад Апостальскай адгартацыі Папы Францішка пра любоў у сям’і «Amoris laetitia» (па выніках пасяджэнняў Сінода Біскупаў на гэтую тэму) выйшаў у расійскім выдавецтве францішканаў.
Так званыя «color-фэсты», або «Фестывалі фарбаў Холі», апошнім часам сталі даволі папулярнымі ў Беларусі. Падчас іх праводзяцца выступленні розных музычных гуртоў, конкурсы, а моладзь і дарослыя абсыпаюцца спецыяльнымі фарбамі розных колераў. А ці можа католік наведваць такія фэсты?
12 чэрвеня, у вігілію папулярнага адпусту св. Антонія, у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу падзякі за 35 гадоў свайго святарства.
Перад малітвай «Анёл Панскі» 12 чэрвеня пасля Эўхарыстыі на заканчэнне «Юбілею людзей з абмежаванымі магчымасцямі і хворых» Папа Францішак узгадаў пра беатыфікацыі, выказаў надзею на эфектыўную барацьбу з праказай і заклікаў да барацьбы з дзіцячай працай.
12 чэрвеня на плошчы св. Пятра Папа Францішак узначаліў Эўхарыстыю, на якой прысутнічалі 50 тысяч удзельнікаў «Юбілею людзей з абмежаванымі магчымасцямі і хворых», які праходзіў у мінулыя дні ў Рыме і Ватыкане ў кантэксце Года Міласэрнасці.
12 чэрвеня ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах адбылася адпустовая ўрачыстасць св. Антонія. Таксама падчас святочнай Імшы вернікі дзякавалі Богу за 75 гадоў жыцця і 50-годдзе манаства свайго былога пробашча кс. Юзафа Занеўскага SDB.
11 чэрвеня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыліся ўрачыстасці з нагоды 75-годдзя нараджэння і 50-годдзя манаскага жыцця кс. Юзафа Занеўскага — першага салезіяніна ў сучаснай гісторыі Касцёла ў Беларусі. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Даруюцца ёй грахі многія за тое, што яна вельмі палюбіла.