Не думайце, што мы не здольныя змяніць свет. Мы яго змяняем, толькі спачатку гэтыя перамены павінны закрануць нас саміх. Езус нас кліча да навяртання, даруючы нам грахі і даючы сапраўдны спакой.
8 чэрвеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску новапрэзбітэр Аляксандр Стока OCD цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу.
Пра важнасць «здаровага рэалізму», якому вучыў Езус, нагадаў Папа Францішак на ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 9 чэрвеня, каментуючы евангельскія словы: «Калі справядлівасць вашая не пераўзыйдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае» (Мц 5, 20).
Дэлегацыя Сусветнай Супольнасці Рэфармацкіх Цэркваў (WCRC) наведае Ватыкан, каб паглыбіць адносіны з Каталіцкім Касцёлам. Яе прыме на аўдыенцыі 10 чэрвеня Папа Францішак.
Пратэст супраць стварэння чалавечых эмбрыёнаў для даследчых мэт выказаў кардынал Уільям Эйк. Арцыбіскуп Утрэхта такім чынам адрэагаваў на прапанову міністра аховы здароўя Галандыі Эдзіт Шыперс юрыдычна ўзаконіць такую магчымасць.
Касцёл у Канадзе «не складвае зброю» ў барацьбе супраць прапанаванага новага закона аб эўтаназіі. Абмяркоўвае гэты закон мясцовы Сенат.
Месяц май стаў вельмі важным для ўраджэнца Беларусі Аляксея Паплёўкі: у Вышэйшай духоўнай семінарыі Місіянераў Святой Сям’і ў Польшчы ён прыняў дыяканскае пасвячэнне. Удзяліў пасвячэнне біскуп Влоцлаўскі Веслаў Мерынг.
Прэзідэнт Партугаліі Марсело Рэбэла дэ Суза 8 чэрвеня наклаў вета на закон аб сурагатных маці, якія выношваюць дзіця для іншых пар.
У Кане Галілейскай вучні Езуса становяцца Яго сям’ёй, тут нараджаецца вера Касцёла, заўважыў Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 8 чэрвеня.
Cпачатку памірыся з братам сваім, і тады прыйдзі і прынясі дар свой