1 чыт. 1 Вал 18, 41-46; Пс 65 (64), 10abcd. 10e-11.12-13.Ев. Мц 5, 20-26.
Успамін св. Эфрэма, дыякана і доктара Касцёла.1 чыт. (т. VI) Клс 3, 12-17; Пс 37 (36), 3-4. 5-6. 30-31.Ев. Лк 6, 43-45.
8 чэрвеня ў Гродне прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця 17-га Рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі МУС Рэспублікі Беларусь. Упершыню благаславіць і акрапіць святой вадой удзельнікаў мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы.
Прызнанне віны дае жыццё — прабачэнне. Прабачэнне і апраўданне зла, якое здзяйсняецца людзьмі, магчыма толькі праз веру ў Езуса Хрыста, а не праз закон.
14 чэрвеня ў Ватыкане будзе прадстаўлены ліст Кангрэгацыі Веравучэння да біскупаў Каталіцкага Касцёла «Iuvenescit Ecclesia». «Дакумент прысвечаны ўзаемасувязі паміж іерархічнымі і харызматычнымі дарамі для жыцця і місіі Касцёла», — паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Кармэліт а. Аляксандр Стока, які 4 чэрвеня прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Мінску, узначаліў прыміцыйную Імшу ў роднай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) у Гродне.
Сёння асаблівы дзень. Такі, якога ніколі больш не будзе ў тваім жыцці. Дзень, калі ты можаш зрабіць дабро або не зрабіць яго. Дзень, калі ты можаш развівацца або не развівацца. Дзень, калі ты можаш любіць або не любіць… Дзень, якім ты можаш праслаўляць Бога. Мы сабралі топ 10 прычын праслаўляць Бога кожны дзень.
Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная клопату пра людзей, пакутуючых ад хваробы Хансэна, або праказы, адбудзецца ў Рыме па ініцыятыве Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя.