Вы — соль зямлі
Каб не згубіцца на шляху веры, хрысціяне маюць каштоўны «навігатар» — евангельскія благаслаўленні, сказаў Папа Францішак 6 чэрвеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам сабралася 6 чэрвеня ў Ватыкане на сваё чарговае трохдзённае пасяджэнне. На ім прысутнічаў Папа Францішак.
4 чэрвеня ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Фашчаўка Шклоўскага раёна адзначылі парафіяльнае свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, якое прыпадае на 31 мая. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны дзень бацькі, калі ва ўсіх святынях дыяцэзіі моляцца за жывых і памерлых бацькаў. Галоўныя святкаванні прайшлі 5 чэрвеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.
4 чэрвеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі дырэктараў нацыянальных Папскіх місійных ініцыятыў. Нагодай да сустрэчы была сотая гадавіна заснавання ў 1916 г. гэтай ўстановы італьянскім святаром, благаслаўлёным Паўлам Манаю.
4 чэрвеня ў 9 гадзін раніцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай да брамаў Божай Міласэрнасці накіравалася з мінскага касцёла свв. Сымона і Алены сёмая аўтобусная пілігрымка вернікаў. Перапрашальная субота ў чэрвені прыпала на ўспамін Беззаганнага Сэрца Марыі пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
З сабора ў Кёльне была скрадзена тканіна з кропляй крыві св. Яна Паўла ІІ. Пра гэта 6 чэрвеня паведамілі праваахоўчыя органы ФРГ.
5 чэрвеня ў дзіцячым праекце «Анёлы дабра» дабрачыннага каталіцкага таварыства «Сaritas» Гродзенскай дыяцэзіі адбылося свята для маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы г. Гродна, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.