31 мая навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Віталіем Сідоркам наведалі абласную бібліятэку імя Ф. Карскага, дзе на чарговым пасяджэнні грамадскага дыскусійнага клуба «Словадром» адбылася сустрэча творчай інтэлігенцыі па пытаннях рэлігіі ў літаратуры і жыцці.
1 чыт. 2 Цім 2, 8-15; Пс 25 (24), 4-5ab. 8-9. 10 і 14.Ев. Мк 12, 28b-34.
Успамін св. св. Марцэліна і Пятра, мучанікаў.
Няма іншай запаведзі, большай за гэтыя.
Пакорная малітва дае магчымасць спазнаць Божую міласэрнасць, заўважыў Папа Францішак 1 чэрвеня падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Сваю катэхезу Пантыфік прысвяціў прыпавесці пра фарысея і мытніка (Лк 18,9-14).
Людзі, якія маюць сябра, сабаку або ката, ведаюць, што такое любоў і адрозніваюць любоў ад міласэрнасці, а тым болей ад злосці…
Епіскапат Венгрыі і ўрад гэтай краіны вырашылі распачаць сумесныя дзеянні ў дапамозе бежанцам у розных краінах Блізкага Усходу. Біскупы яшчэ ў студзені абвясцілі спецыяльныя збор ахвяраванняў для гэтай мэты ва ўсіх касцёлах краіны.
Невядомыя абстралялі вокны новага ўніяцкага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ва ўкраінскім горадзе Чаркасы.
У працэсіі ў сталіцы Расіі прыняло ўдзел паўтысячы католікаў. Пра гэта 30 мая паведаміла прэс-служба дэпартамента нацыянальнай палітыкі, міжрэлігійных сувязей і турызму г. Масквы.
31 мая ў конкатэдры св. Аляксандра ў Кіеве адбылася жалобная святая Імша ў памяць арцыбіскупа Кіеўскага і Жытомірскага Пятра Мальчука. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
1 чыт. (т. VI) 1 Кар 1, 18-25; Пс 34 (33), 2-3, 4-5. 6-7. 8-9.Ев. Мц 5, 13-19.
Альбо: 1 чыт. 2 Цім 1, 1-3. 6-12; Пс 123 (122), 1-2a. 2bcd.Ев. Мк 12, 18-27.