Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
1 чэрвеня — Успамін св. Юстына, мучаніка
01.06.2016 03:00
Успамін св. Юстына, мучаніка
 
Мц 5, 13-19
01.06.2016 03:00

«Вы — святло свету»

 
Беларус Павел Лемех OMI атрымаў дыяканскае пасвячэнне
31.05.2016 17:53

Ураджэнец Беларусі Павел Лемех OMI з супольнасці айцоў аблатаў атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Урачыстая святая Імша з нагоды ўдзялення дыяканскага пасвячэння адбылася 28 мая ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Обры (Польшча).

 
Святы Айцец: «Служэнне іншым — гэта крыніца радасці»
31.05.2016 17:43

«Калі б мы навучыліся служыць і выходзіць насустрач іншым, наколькі б мог змяніцца свет», — заўважыў Папа Францішак 31 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі Пантыфік падкрэсліў, што служэнне і сустрэча з іншымі людзьмі — гэта крыніца радасці, якая напаўняе жыццё.

 
Пантыфік прызначыў новага Апостальскага адміністратара Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі
31.05.2016 16:06

Святы Айцец прызначыў Апостальскім адміністратарам «sede vacante» Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі ва Украінае Яго Эксцэленцыю Віталія Скамароўскага, біскупа Луцкага. Аб рашэнні Пантыфіка паведамілі 31 мая ў Ватыкане.

 
Святы Пасад выдаў даведнік па дыяканаце
31.05.2016 16:03

31 мая ў Ватыкане ўбачыў свет дапаможнік для дыяканаў. «Новы энхірыдыён дыяканату. Крыніцы і афіцыйныя дакументы Касцёла» (Nuovo Enchiridion sul Diaconato. Le fonti e i documenti ufficiali della Chiesa) — так называецца выданне — выйшаў у Ватыканскім выдавецтве пад рэдакцыяй Энца Пэтраліна, сталага дыякана дыяцэзіі Калабрыя-Бова і старшыні Супольнасці дыяканату Італіі.

 
У пінскім музеі беларускага Палесся адкрылася выстаўка незвычайных ікон
31.05.2016 15:24

Выстаўка сучаснай іконы «Прыпавесці» будзе працаваць у Пінску да 26 чэрвеня. Некалькі дзясяткаў абразоў прадставілі пінчукам удзельнікі традыцыйных майстар-класаў па іканапісе ў Навіцах (Польшча).

 
У Навагрудку прайшоў першы Фестываль сям’і
31.05.2016 12:48

28 мая ў Навагрудку адбыўся Фестываль сям’і, які стаў першым адмысловым «парадам сем'яў» у горадзе. Фестываль уключаў у сябе як духоўную частку, так і забаўляльную праграму.

 
Трэці дабрачынны марафон «15 дзён у абарону жыцця і сям’і» прайшоў у Гродна
31.05.2016 12:38

Штогадовы пралайф марафон праходзіць у Гродна з 15 мая па 1 чэрвеня. Гэтая адмысловая акцыя, у якой удзельнічаюць католікі і праваслаўныя, уключала малітвы ў інтэнцыі ненароджаных дзяцей, вулічныя акцыі, сустрэчы і прэс-канферэнцыі, прысвечаныя абароне жыцця, а таксама аўта-мотапрабег вуліцамі горада.

 
Працэсія Божага Цела вуліцамі горада прайшла ў Іўі
31.05.2016 12:31

29 мая ў Іўі прайшла працэсія Божага Цела вуліцамі горада, у якой прынялі ўдзел вернікі мясцовай парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла і католікі Іўеўскага краю.

 
<< Першая < Папярэдняя 391 392 393 394 395 396 397 398 399 400 Наступная > Апошняя >>

Старонка 391 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.