Вечарам 25 мая ў гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) прайшла малітва праслаўлення. Моладзь Гродна і ваколіц дзякавала Богу за 25-годдзе заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс, які ў гэтыя дні праходзіць у горадзе над Нёманам.
Досвед сустрэчы з Езусам у Эўхарыстыі ў кожнага свой і, відавочна, ён унікальны і непаўторны. І, перажыўшы радасць і захапленне ад сустрэчы з Ім аднойчы, хочацца гэту непаўторнасць паўтараць і перажываць нанова... Пра Езуса Эўхарыстычнага ў сваім жыцці распавядае моладзь.
Гродна, 25 мая 2016 г.
Адной з цэнтральных тэм Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса ў другі дзень яго працы стаў даклад Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, прысвечаны адраджэнню Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Адраджэнне Каталіцкага Касцёла ў Беларусi як дар Божай міласэрнасці (у кантэксце Гродзенскай дыяцэзii)
22 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у брэсцкім касцёле Узвышэння Святога Крыжа біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі і дарослым.
25 мая спецыяльны пасланнік Папы кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, узначаліў святую Імшу ў межах Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу ў Гродне.
Апусцелыя касцёлы ў францускай правінцыі трэба захоўваць, бо яны могуць зноў спатрэбіцца вернікам, сказаў арцыбіскуп Альбы Жан Легрэ.
«Эўхарыстыя — самы цудоўны падарунак Касцёла. Яна нясе ў сабе моцны заклік ісці за Хрыстом і прапаведаваць Яго пасланне аб выратаванні тым, хто яшчэ яго не ведае», — сказаў у ранішнім дакладзе на Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе ў Гродне 25 мая біскуп Элцкі Ежы Мазур.
Каталіцкая камісія па праве і міру ў Малаві асудзіла забойствы людзей з адсутнасцю пігменту меланіну (альбіносаў). Насілле супраць альбіносаў часта выклікана нацкоўваннем з боку рознага роду мясцовых знахараў і ведзьмакоў.