5 чэрвеня падчас урачыстай Імшы на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Папа Францішак кананізаваў заснавальніка Кангрэгацыі айцоў марыянаў бл. Станіслава Папчынскага (18 мая 1631 г. – 17 верасня 1701 г.) і шведскую законніцу Марыю Элізабэту Хэсэльблад (4 чэрвеня 1870 г. – 24 красавіка 1957 г.), якая аднавіла Ордэн брыгітак.
Пан злітаваўся над ёю і сказаў: Не плач.
Гэты чалавек заснаваў беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё і пераклаў на беларускую мову раман Генрыка Сянкевіча «Quo vadis?», ён быў прыхільнікам беларусізацыі касцёльнага жыцця. Каталіцкі святар Пётр Татарыновіч скончыў свой жыццёвы шлях у Рыме ў рангу прэлата і доктара тэалогіі. А пачыналася ўсё ў простай беларускай вёсцы...
3 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне восем хлопцаў з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе былі прыняты ў міністранты.
4 чэрвеня ў мінскай парафіі Божага Цела дыякан Аляксандр Стока OCD прыняў з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага прэзбітэрскае пасвячэнне.
На працягу года дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі рыхтавала да прыняцця Першай Камуніі св. Аліцыя Шадурская з супольнасці школьных сясцёр Нотр-Дам у шпітальнай капліцы Маці Божай з Люрда.
4 чэрвеня ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэннe тром дыяканам і дыяканскае пасвячэнне аднаму навучэнцу Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
3 чэрвеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся апошні дзень навучальнага года.
4 чэрвеня Святы Айцец Францішак па прапанове Рады кардыналаў зацвердзіў «ad experimentum» cтатут новай Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.