7 мая дзеці нарачанскай парафіі станцавалі танго ў гонар cвятога Яна Паўла ІІ. Такім чынам нарачанцы далучыліся да фішмобу, які традыцыйна адбываецца ў Польшчы ў дзень нараджэння cвятога Яна Паўла ІІ.
«Я прыйшоў на свет як святло».
7 мая ў нядзелю «Добрага Пастыра» падчас малітвы Уладарка неба на плошчы св. Пятра ў Ватыкане папа Францішак звярнуўся да Евангелля з нядзелі, у якім Езус прадстаўляе сябе ў двух вобразах, якія ўзаемна дапаўняюць адно аднаго.
Пасля малітвы «Уладарка неба» 7 мая на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Папа Рымскі, звяртаючыся да вернікаў, папрасіў не забывацца аб малітве за яго.
Так званая «маёўка» супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшла з 5 па 7 мая.
С пачатку мая 2017 года жадаючыя наведаць Будслаў і памаліцца каля абраза Маці Божай Будслаўскай змогуць паляцець туды на верталёце. Журналісты Catholic.by здзейснілі пробны палёт у беларускі санктуарый.
Вельмі часта мы не разумеем, што значыць для нас сапраўднае жыццё. Мы баімся яго і не жывём сваімі думкамі, пачуццямі, жаданнямі. Няхай гэта святочная нядзеля напоўніць нас надзеяй на шчасце будучага жыцця.
Марыя з’яўляецца цудоўным прыкладам для штодзённай практыкі медытацыі. Усё, што адбывалася з Ёй, захоўвала ў глыбіні сэрца, як найвялікшы скарб. У гэтым і ёсць сутнасць медытацыі: атрымліваць Божае слова і рабіць яго сваім скарбам.
У кітайскай правінцыі Ксін-джы-янг, якая вядомая сваім мусульманскім уплывам, забаранілі нашэнне хустак і доўгіх бародаў. Адпаведны закон, які абмяжоўвае рэлігійнае жыццё мусульман, уступіў у сілу ў пачатку мая.