Вучоныя лічаць, што парэшткі святога караля Эдмунда, заступніка Англіі, знаходзяцца пад адным з тэнісных кортаў у горадзе Бэры-Сент-Эдмундс. Адрозніць магілу святога Эдмунда ад іншых пахаванняў вучоным дапамогуць архіўныя запісы XVI і XVII стст., у якіх гаворыцца, што манахі пасля закрыцця абацтва 4 лістапада 1539 года паклалі парэшткі караля ў жалезную скрыню і закапалі на могілках.
«Папа здзейсніць сапраўдную пілігрымку ў Фаціму», — падкрэсліў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк падчас прэс-канферэнцыі з нагоды візіту Святога Айца ў партугальскі марыйны санктуарый 12-13 мая.
4 мая, у дзень святога мучаніка Фларыяна, які лічыцца заступнікам пажарных, у касцёле святых Пятра і Паўла ў Іўі па традыцыі памаліліся за працаўнікоў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
«Да каго мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага».
Паводле рашэння біскупа Кайшадорcкага Ёнаса Іванаўскаса, парэшткі Слугі Божага Тэафілюса Матулёніса перанесены з крыпты катэдры ў Кайшадорысе ў віленскую капліцу Божай Міласэрнасці. Беатыфікацыя Слугі Божага адбудзецца ў Вільнюсе 25 чэрвеня.
Дыякан Віталій Асмалоўскі SJ, ураджэнец Жытоміра, які вучыцца ў Берклі (Каліфорнія, ЗША), заняў другое месца ў чэмпіянаце ЗША па дзюдо ў катэгорыі спартсменаў з чорным поясам. Спаборніцтвы прайшлі ў Солт-Лейк-Сіці.
«Усе хрысціяне прызначаны быць місіянерамі Евангелля. Бо вучань атрымлівае дар Божай любові не для прыватнай радасці», — піша папа Францішак у пасланні на 54 Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях.
Шаноўныя святары абвесцяць гэты камунікат падчас кожнай св. Імшы ў нядзелю 7 мая і размесцяць яго тэкст на дошцы аб’яў у парафіі ўвесь месяц май.