Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Мітрапаліт Кандрусевіч: Беларусі патрэбен закон аб рэстытуцыі
02.05.2017 14:34

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, выступаючы 2 мая ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ з дакладам пра ўзаемадзеянне Касцёла і дзяржавы, закрануў праблему вяртання Касцёлу забраных у савецкі час сакральных будынкаў.

 
Кардынал Таран пасля падарожжа ў Каір: у ісламе адбываецца штосьці пазітыўнае
02.05.2017 13:55

«Мяне ўразіла зычлівасць, з якою Папа быў прыняты ў Егіпце, як палітычнымі і рэлігійнымі лідарамі, так і звычайнымі людзьмі і СМІ», — адзначыў кардынал Жан-Луі Таран. Ватыканскі іерарх суправаджаў папу Францішка ў яго падарожжы як старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: Я не ведаю ніводнай краіны, акрамя Беларусі, дзе замежны святар павінен прасіць ва ўладаў дазвол на цэлебрацыю св. Імшы
02.05.2017 13:51

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, выступаючы 2 мая ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з дакладам «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час», асобна згадаў служэнне ў каталіцкіх парафіях замежных святароў і выказаўся за рэформу закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый».

 
Пазіцыю Папы па Венесуэле падтрымалі ў Лацінскай Амерыцы
02.05.2017 13:09

Восем краін Лацінскай Амерыкі — Аргенціна, Бразілія, Чылі, Калумбія, Коста-Рыка, Перу, Парагвай і Уругвай — падпісалі супольны зварот, у якім далучыліся да закліку папы Францішка, як мага хутчэй знайсці рашэнне для глыбокага крызісу ў Венесуэле.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: у Беларусі наспела рэформа дзяржаўна-рэлігійных адносін
02.05.2017 12:55

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 2 мая выступіў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з дакладам, прысвечаным адносінам паміж рэлігійнымі арганізацыямі і дзяржавай.

 
Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
02.05.2017 12:53

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
2 мая 2017 г., Мінск

Глыбокапаважаны прэзідыум, дарагія браты і сёстры, спадары і спадарыні!

1. Перш за ўсё дазвольце выказаць падзяку за запрашэнне прыняць удзел у гэтай сустрэчы і выступіць з дакладам, прысвечаным адносінам паміж рэлігійнымі арганізацыямі і дзяржавай.

 
Дыяцэзія Германіі распрацавала для супрацоўнікаў кодэкс працы ў сацыяльных сетках
02.05.2017 09:52

Дыяцэзія Аўгсбурга стала першай у Германіі, якая распрацавала для супрацоўнікаў дыяцэзіі кодэкс працы ў сацыяльных сетках. Правілы, прапісаныя ў кодэксе, датычаць такіх платформ як Фэйсбук, Твітар, Інстаграм і Гугл+.

 
У фантан Трэві ў Рыме за год турысты накідалі манет на 1,5 млн долараў
02.05.2017 08:46

Наведаць Калізей, пабачыць Сікстынскую капелу і ўкінуць манету ў фантан Трэві — вось адмысловы ліст to do для турыста ў Рыме. Штодня а шостай ранку фантан закрываюць на адну гадзіну, каб сабраць манеты з яго дна, а гэта каля трох тысяч еўра.

 
Успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла
02.05.2017 03:00
Успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла
 
Мц 10, 22-25а
02.05.2017 03:00

«Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі».

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 59 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.