«Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле»
1 снежня ў Ватыкане прайшоў перадпрэм’ерны паказ біяграфічнага мастацкага фільма пра Папу Францішка. Залу Паўла VI, разлічаную на 7 тысяч чалавек, запоўнілі бедныя з усяго Рыма, пра якіх клапоціцца Папская элемазінарыя.
Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 2 снежня Папа Францішак распавёў вернікам пра сваё нядаўняе падарожжа ў Афрыку, у рамках якога наведаў Кенію, Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку.
Пра гэта стала вядома на чарговай каардынацыйнай сустрэчы адказных за падрыхтоўку да Сусветнага дня моладзі (СДМ) у Кракаве-2016. Сустрэча прайшла 2 снежня ў пастырскім цэнтры беларускага епіскапату.
Школа аніматараў для працы з моладдзю можа быць створана пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (ККББ).
Сям'я будучай зоркі футболу жыла бедна, бацька піў, таму маці Крышціану Раналду думала пра аборт, але, на шчасце, яны былі тады забаронены ў Партугаліі, распавядае біяграфічны фільм.
Тэматычныя «Андрэйкі», прысвечаныя часаваму перыяду з 2000 па 2015 гг., прайшлі ў салезіянскім араторыі ў Смаргоні. Кожны ўдзельнік павінен быў мець чырвоны элемент у адзенні.
Catholic.by атрымаў малюнкі магчымага выгляду новага касцёла ў Брэсце, які заканчвае праектавацца і будзе пабудаваны на вуліцы Сонечнай.