2 снежня — Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства, які звязаны з датай прыняцця Генеральнай Асамблеяй ААН Канвенцыі аб барацьбе з гандлем людзьмі і эксплуатацыяй прастытуцыі трэцімі асобамі 2 снежня 1949 года.
На Коле Сусветнага дня моладзі пры Кампусе Міласэрнасці ў Вялічцы-Бжэгах з’явіўся абеліск – сімвал Сусветнага дня моладзі. 28 лістапада крыж асвяцілі Мітрапаліт Кракава кардынал Станіслаў Дзівіш і старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка.
Дзеці з заплечнікамі, бацькі з торбамі — розныя людзі сярод штодзённай мітусні заходзяць у касцёл для ўдзелу ў раратніх Імшах. Гэта прыгожае сведчанне таго, што заўсёды можна знайсці час для Бога.
З перыядам Адвэнту – радаснага чакання Збаўцы – пачалася традыцыйная для дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» акцыя «Калядная дапамога дзецям». Штогод для гэтай акцыі таварыства рыхтуе адмысловыя свечкі, якія распаўсюджваюцца праз касцёлы на працягу ўсяго Адвэнту.
1 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці міжнароднай канферэнцыі «70-годдзе ААН. Ініцыятывы Казахстана і Беларусі, накіраваныя на ўмацаванне міру і бяспекі». Канферэнцыя адкрылася ў зале пасяджэнняў Выканаўчага камітэту СНД у Мінску.
Відэакліп гімна Сусветнага дня моладзі Кракаў-2016 «Будуць шчаслівыя міласэрныя», які рыхтавала беларуская хрысціянская моладзь, можна пабачыць на youtube.
30 лістапада Папа Францішак даў імправізаваную прэс-канферэнцыю на борце самалёта падчас вяртання ў Рым са свайго Апостальскага падарожжа ў Афрыку.
Мінск, 1 снежня 2015 г.
29 лістапада ў культурна-рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбылася чарговая сустрэча «Кожны талент ад Бога» з удзелам прадстаўнікоў культурных устаноў і творчых суполак горада.
У сувязі з забаронай на правядзенне дэманстрацыі ў Парыжы, дзе пачалася Канферэнцыя ААН, прысвечаная кліматычным зменам COP21, эколагі вырашылі выставіць некалькі тысяч пар абутку на плошчы Рэспублікі. Тут павінен быў скончыцца запланаваны імі марш. Сваю пару абутку даслаў і Папа Францішак.