“Я шчыра малюся, каб катэхетычны год, які распачынаецца, прынёс багаты плён. Заклікаю ўсіх да малітвы ў гэтай інтэнцыі. Няхай катэхізацыя дапаможа ўсім больш свядома ўдзельнічаць у Божым жыцці і ў жыцці Касцёла”, - піша біскуп Пінскі.
11 жніўня ў Оршы пачалася Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Радасць малітоўнай размовы з Богам, сяброўства і здаровага ладу жыцця з'ядналіся ў гэты дзень у адно.
Мінска-Магілёўская дыяцэзія, якую ўзначальвае Мітрапаліт, з’яўляецца архідыяцэзіяй, а суффрагальнымі дыяцэзіямі з’яўляюцца Віцебская, Пінская і Гродзенская дыяцэзіі, і, адпаведна, біскупы гэтых дыяцэзій з’яўляюцца суффраганамі Мітрапаліта.
Папа Францішак перадаў прадукты харчавання мігрантам, якімі апякуецца рымскае дабрачыннае аб’яднанне “Baobab” (Баабаб).