«Хлеб жывы, які сышоў з неба».
15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, адбыўся парафіяльны фэст у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Магілёва. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.
Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, 15 жніўня, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу св. Роха ў в. Шабуні Пухавіцкага раёна.
15 жніўня 2015 г.
Вера – галоўная прычына велічы і благаслаўлення Марыі, адзначыў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пантыфік падкрэсліў, што жыццё – не бессэнсоўнае вандраванне, але пілігрымаванне, якое мае мэту: дом Бога Айца, які чакае з любоўю.
15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Насвяцейшай Панны Марыі.
Мінскі архікатэдральны касцёл, 15 жніўня 2015 г.
«Вялікае ўчыніў мне Усемагутны».
Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіІснуе легенда, што ў дзень смерці Панны Марыі замест Яе цела апосталы знайшлі кветкі, таму ў гэты дзень асвячаюць кветкі, зёлкі, збожжа і садавіну.