«Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына».
«Святло, якое перамяніла Марыю, пераменіць і нас», — прагучала ў гаміліі Мітрапаліта Віленскага Гінтараса Грушаса. Малітва ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе трывала на працягу ўсёй ночы.
21 жніўня ў межах урачыстасцяў у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне адбылася святая Імша і начное чуванне з удзелам пілігрымаў, якія прыбылі ў санктуарый. Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, які сёлета дзякуе Богу за 70 гадоў з дня нараджэння, гамілію прамовіў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Святой Імшой для пілігрымаў пачаліся 21 жніўня ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у санктуарыі ў Браславе (Віцебская дыяцэзія). У гэты дзень у санктуарыі прывіталі дзве пешыя пілігрымкі – з Глыбокага, вернікі якога прыйшлі разам з са сваім пробашчам, ксяндзом Мікалаем Цiхановічам, а таксама з Мёраў, разам з вікарыем парафіі ксяндзом Вячаславам Адамовічам.
Вось сапраўдны адказ веруючага чалавека: толькі Ты, Пане, маеш словы вечнага жыцця. Толькі Ты з’яўляешся нашым збаўленнем, таму я і мой дом будзем служыць Пану.
23-27 верасня ў рамках ватыканскай ініцыятывы «Падворак язычнікаў», мэта якой у спрыянні дыялогу паміж людзьмі розных поглядаў і веравызнанняў, адбудзецца вялікі форум на тэму «Чалавечнасць. Дыялог паміж веруючымі і няверуючымі». Месцам правядзення сустрэчы, ужо ў другі раз, быў абраны родны горад св. Францішка – Асізі.
20 жніўня ў Бялынічах адбылося грамадскае абмеркаванне наконт пытання далейшага лёсу каталіцкіх могілак XVIII-XIX стст., на месцы якіх запланавана будаўніцтва крамы.