7 чэрвеня ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве (Віцебская дыяцэзія) прайшло ўрачыстае набажэнства і працэсія Божага Цела. Таксама ў гэты дзень у парафіі адзначалася гадавіна прыняцця дзецьмі Першай святой Камуніі.
Прадстаўнік Святога Айца Апостальскі Нунцый aрцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці звярнуўся да прысутных у мiнскай архікатэдры 9 чэрвеня з цёплай прамовай з нагоды прызначэння прэзбітэра Аляксандра Яшэўскага, члена Салезіянскай Кангрэгацыі, дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Кардынал Герхард Людвіг Мюлер выказаўся супраць адаптацыі навучання Касцёла да распаўсюджаных сёння «язычніцкіх» стыляў жыцця. У інтэрв’ю нямецкаму часопісу Die Tagespost прэфект Кангрэгацыі Веравучэння адзначыў, што нельга ставіць на адзін узровень так званыя «жыццёвыя рэаліі» і Святое Пісанне і традыцыю Касцёла.
Мітрапаліт Дубліна Дзіармуід Марцін ацаніў крытыку каталіцкай штотыднёвай газеты The Tablet у дачыненні да Касцёла. Гэтае выданне якраз святкуе сёлета 175-гадовы юбілей.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч загадвае правесці ва ўсіх парафіях і манаскіх супольнасцях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 18-26 чэрвеня адмысловую Навэнну, молячыся ў інтэнцыі біскупа наміната Аляксандра Яшэўскага SDB.
Сустрэча Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Папы Францішка адбудзецца ў Ватыкане 10 чэрвеня. Памочнік кіраўніка расійскай дзяржавы Юрый Ушакоў адзначыў, што на сустрэчы будуць абмеркаваны двухбаковыя адносіны, актуальныя міжнародныя праблемы, у прыватнасці — сітуацыя ва Украіне.
«Заахвочваю ўжо сёння да малітвы за біскупа наміната Аляксандра, каб мог як найлепш падрыхтавацца да прыняцця біскупскага пасвячэння», — піша біскуп Аляксандр Кашкевіч у паведамленні з нагоды прызначэння новага дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якім стаў кс. Аляксандр Яшэўскі SDB.