Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа прызначыў новага арцыбіскупа Берліна
08.06.2015 18:02

8 чэрвеня Папа Францішак вызваліў біскупа Хайнера Коха ад пастырскага кіраўніцтва дыяцэзіяй Дрэздэн-Мейсэн і прызначыў яго арцыбіскупам Мітрапалітам Берліна.

 
Дыяцэзіяльны дзень бацькі адзначылі ў Капцёўцы
08.06.2015 17:29

Па традыцыі ў першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны дзень бацькі. У гэты дзень ва ўсіх святынях дыяцэзіі моляцца за жывых і памерлых бацькаў.

 
Папа Францішак: гендэрная ідэалогія – пагроза сужэнству
08.06.2015 17:10

Прыгажосць сужэнства ставіцца пад пагрозу гендэрнай ідэалогіяй, падкрэсліў Папа Францішак 8 чэрвеня ў звароце да біскупаў з Пуэрта-Рыка, якіх прыняў на аўдыенцыі у рамках візіту “ad limina Apostolorum”. Значная частка паслання, якое Святы Айцец уручыў іерархам, была прысвечана пытанням душпастырства сям’і.

 
Беларусь упершыню паўдзельнічала ў Еўрапейскім форуме адказных за катэхізацыю пры мясцовых Канферэнцыях Каталіцкіх Біскупаў
08.06.2015 16:37

З 1 па 3 чэрвеня ў Загрэбе (Харватыя) адбылася сустрэча адказных за катэхізацыю пры Канферэнцыях Біскупаў краін Еўропы. Беларусь упершыню ўдзельнічала ў падобнай сустрэчы. Нашу краіну прэзентавала с. Нунэ Цітаян MSF, кіраўнік Катэхетычнай секцыі камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры ККББ.

 
Папа Францішак: «Эўхарыстыя — школа любові і салідарнасці»
08.06.2015 15:03

Недастаткова сцвярджаць, што ў Эўхарыстыі прысутнічае Езус, — неабходна бачыць у ёй прысутнасць падараванага жыцця і ўдзельнічаць у ім, сказаў Папа Францішак 7 чэрвеня перад малітвай «Анёл Панскі». Галоўнай тэмай разважання Пантыфіка была Эўхарыстыя — крыніца любові і салідарнасці.

 
Успаміны: кс. Ян Занеўскі як пашыральнік культу заснавальніцы супольнасці сясцёр змёртвыхпаўстанак у Беларусі
08.06.2015 15:02

Ксёндз Ян Занеўскі, які адышоў да вечнага жыцця 6 чэрвеня ва ўзросце амаль 50 гадоў, быў старанным пашыральнікам культу бл. Маці Цэліны Бажэцкай, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Змёртвыхпаўстання Пана нашага Езуса Хрыста, на гродзенскай зямлі. Успамінамі пра яго ахвярную і актыўную дзейнасць дзеліцца с. Ганна Алена Скалік CR.

 
Біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Нясвіжы
08.06.2015 14:24

Сакрамэнт канфірмацыі ў Нясвіжы ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Эўхарыстычныя працэсіі прайшлі ў Пінскай дыяцэзіі
08.06.2015 13:54

7 чэрвеня эўхарыстычныя працэсіі праходзілі ў Пінску, Баранавічах, Жлобіне і Гомелі. 4 чэрвеня працэсія адбылася ў Ляхавічах. У працэсіі Божага Цела ў Пінску і Баранавічах прыняў удзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Працэсія Божага Цела з удзелам Апостальскага Нунцыя адбылася ў Віцебску
08.06.2015 13:09

6 чэрвеня вернікі Віцебскай дыяцэзіі прайшлі вуліцамі Віцебска, каб такім чынам публічна вызнаць сваю веру ў рэальную прысутнасць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста католікі Віцебскай дыяцэзіі штогод святкуюць у сваіх парафіях, а ў суботу прыязджаюць  у сталіцу дыяцэзіі, каб разам даць сведчанне сваёй веры. Імшу з гэтай нагоды ў віцебскім катэдральным касцёле ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
Дабрачынная акцыя ў абарону жыцця прайшла ў Мінску
08.06.2015 12:22

У Мінску 6 і 7 чэрвеня праходзіла акцыя ў абарону жыцця. Арганізатар мерапрыемства — грамадскае дабрачыннае аб’яднанне «Выратаванне немаўлят». Валанцёрам дапамагалі актывісты з «Легіёну Марыі». Усе ўдзельнікі мерапрыемства — хрысціяне з розных канфесій.

 
<< Першая < Папярэдняя 821 822 823 824 825 826 827 828 829 830 Наступная > Апошняя >>

Старонка 824 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.