«Ты — Пётр, і дам табе ключы Валадарства Нябеснага».
28 чэрвеня, у вігілію ўрачыстасці свв. Апосталаў Пятра і Паўла, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў мінскай архікатэдры з нагоды 75 гадавіны трагічнай смерці класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
Пілігрымы, якія прыбываюць 30 чэрвеня ў Будслаў, а таксама ўсе, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе, вызваляюцца ад абавязку ўстрымання ад мясных страў.
28 чэрвеня Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч разам з кс. Юрыем Санько і кс. Юрыем Быкавым наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер «Купалінка» пад Радашковічамі.
Апостальская Сталіца выказала рашучы супраціў лібералізацыі гандлю наркотыкамі, у тым ліку марыхуанай. На гэта ўказаў прэфект ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека кардынал Пітэр Тарксан.
Сёлета ў ёй бярэ ўдзел 35 раварыстаў. Духоўным кіраўніком падарожжа сёлета з’яўляецца вікарый парафіі Свв. Сымона і Алены кс. Аўгуст Калясінскі, які будзе суправаджаць пілігрымаў у дарозе.
Сённяшняя літургія Божага слова, асабліва Евангелле, паказвае нам мэту, да якой мы павінны імкнуцца. У асобе Панны Марыі гэтая мэта бачна дастаткова выразна. Мы можам значна лепш зразумець саміх сябе, прыняць сваю жыццёвую сітуацыю, калі разам з Марыяй у сэрцы прамовім: «Велічае душа мая Пана».
«Сардэчна запрашаю і заахвочваю ўсіх вернікаў Пінскай дыяцэзіі да ўдзелу ... ва ўрачыстым благаслаўленні вуглавога каменя пад новую святыню ў Брэсце, асвячэнні касцёла ў Гарадцы, а таксама ва ўрачыстасцях у гонар Маці Божай Брэсцкай», — чытаем у паведамленні біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі.
У пачатку чэрвеня парламент канадскай правінцыі Антарыё прыняў закон, паводле якога ў бацькоў, якія з'яўляюцца хрысціянамі і крытыкуюць нетрадыцыйныя сужэнствы і гендэрную ідэалогію, будуць забіраць дзяцей.