Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Папскія пасланні]
Папа да Прэзідэнта Аргенціны: працаваць дзеля ўмацавання згоды і паяднання
2013-04-24 08:03:38

«У Вашай асобе, спадарыня Прэзідэнт, я бачу твары дарагіх сыноў і дачок аргенцінскай зямлі, якія (…) аддаюць найлепшае, што ў іх ёсць, на карысць сваёй айчыны», — напісаў Святы Айцец Францішак у лісце да Прэзідэнта Аргенціны Крыстыны Кіршнер. Папа падзякаваў аргенцінскаму лідару за прысутнасць на інаўгурацыі яго Пантыфікату.

 
Пантыфік пажадаў новаму арцыбіскупу Буэнас-Айрэса плённага служэння
2013-04-23 08:12:13

«Праз гэтыя некалькі слоў хачу быць бліжэй да цябе і да Касцёла ў Буэнас-Айрэсе», — так напісаў Святы Айцец Францішак у віншаванні свайму наступніку на пасадзе арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. 21 красавіка адбыўся інгрэс арцыбіскупа Марыа Полі ў катэдральны касцёл у сталіцы Аргенціны.

 
Папа заклікаў удзельнікаў эўхарыстычнага кангрэсу ўмацоўваць малітоўнае жыццё
2013-04-22 11:15:37

Святы Айцец Францішак скіраваў прывітанне ўдзельнікам Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу ў Коста-Рыцы. Кангрэс прысвечаны тэме «Эўхарыстыя: Хлеб Жыцця для нашага народа».

 
Папа павіншаваў новаабранага Прэзідэнта Італіі
2013-04-22 08:40:21

Шчырыя віншаванні і благаслаўленне перадаў Святы Айцец Францішак Прэзідэнту Італіі Джорджыо Напалітана, які 20 красавіка быў абраны на другі тэрмін як кіраўнік дзяржавы. Папа пажадаў Прэзідэнту, каб ён быў здольным «працягваць сваю светлую і мудрую дзейнасць, падтрыманую адказным супрацоўніцтвам усіх».

 
Папа Францішак скіраваў спачуванні пацярпелым ад выбуху ў Тэхасе
2013-04-20 12:16:44

Папа Францішак перадаў спачуванні грамадзянскім уладам горада Вэст (ЗША), а таксама сем’ям ахвяраў выбуху на тэхаскім заводзе. Святы Айцец скіраваў спачувальную тэлеграму за подпісам Дзяржаўнага Сакратара кардынала Тарчызіо Бэртонэ на імя біскупа Джо Сціва Васкуэза.

 
Пантыфік падзякаваў аргенцінскім маці за барацьбу з беднасцю
2013-04-18 10:55:35

Святы Айцец Францішак падзякаваў аргенцінскім маці за іх барацьбу з беднасцю і намаганні па спыненні пакут многіх людзей. Члены асацыяцыі «Маці плошчы Мая» напісалі ліст да Папы, у якім павіншавалі яго з абраннем на Пасад св. Пятра.

 
Папа Францішак: Касцёл, які не выходзіць за свае межы, рана ці позна захварэе
2013-04-18 09:21:16

Глядзець на душпастырскую дзейнасць у місійным ключы — з такім заклікам звярнуўся папа Францішак да епіскапату Аргенціны ў сувязі з яго пленарным пасяджэннем, якое пачнецца 20 красавіка. Святы Айцец, які перад сваім абраннем быў членам епіскапату і павінен быў прыняць удзел у гэтай асамблеі, у першую чаргу папрасіў прабачэння ў іерархаў за тое, што не зможа ўдзельнічаць у ёй.

 
Святы Айцец да рымскіх беднякоў: я ў вашым распараджэнні
2013-04-11 12:03:30

«Дзякую за ваш жэст блізкасці і любові. (...) Дзякую таксама, што моліцеся за мяне, і прашу працягваць малітву, у якой маю вялікую патрэбу», — напісаў папа Францішак рымскаму «Карытас» у адказ на ліст ад хворых, бедных і бяздомных Вечнага Горада.

 
Святы Айцец выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Маргарэт Тэтчэр
2013-04-09 08:33:04

Святы Айцец Францішак выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю былога брытанскага прэм’ер-міністра Маргарэт Тэтчэр. У тэлеграме, скіраванай 8 красавіка на імя кіраўніка ўраду Дэвіда Кэмерана, Папа з удзячнасцю адзначыў імкненне спачылай кіравацца хрысціянскімі каштоўнасцямі ў дзяржаўнай службе і «распаўсюджванні свабоды ў сям’і народаў».

 
Святы Айцец моліцца за пацярпелых ад паводкі ў Аргенціне
2013-04-04 08:27:44

Папа Францішак запэўніў у малітоўнай блізкасці пацярпелых ад паводкі аргенцінцаў. Паводка, выкліканая праліўнымі дажджамі, прывяла да смерці некалькіх дзясяткаў, а да вымушанай эвакуацыі — некалькіх тысяч чалавек.

 
Папа да аргенцінцаў у Італіі: штодзённа малюся за абодва гэтыя народы
2013-04-03 16:00:32

Італьянцаў і аргенцінцаў яднаюць духоўныя і сямейныя сувязі, культура і традыцыі. Аб гэтым, нагадваючы пра сваё італьянскае паходжанне, піша папа Францішак у лісце да Італьянска-аргенцінскага грамадска-культурнага таварыства «Ascia» у Італіі.

 
Малітоўныя інтэнцыі Святога Айца на красавік
2013-04-01 16:11:39

Кожны месяц малітвам вернікаў давяраюцца дзве інтэнцыі: агульная і місійная. Агульная з малітоўных інтэнцый на красавік, зацверджаных Бэнэдыктам XVI яшчэ ў канцы 2011 года, гучыць так: «Каб публічнае вызнанне веры і малітва былі для вернікаў крыніцай жыцця».

 
Папа Францішак павіншаваў рымскіх іўдзеяў са святам Песах
2013-03-25 17:43:14

Святы Айцец павіншаваў іўдзейскую супольнасць Рыма са святам Песах. Пантыфік выказаў віншаванні Галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда Дзі Сэньі.

 
Святы Айцец павіншаваў архіепіскапа Кентэрберыйскага з інтранізацыяй
2013-03-21 12:28:38

Папа Францішак павіншаваў архіепіскапа Кентэрберыйскага Джасціна Уэлбі з інтранізацыяй, якая адбылася 21 сакавіка. Святы Айцец скіраваў кіраўніку Англіканскай Царквы пасланне, у якім падзякаваў за «цёплыя словы» ў сувязі з яго абраннем на Святы Пасад.

 
Завяршылася апошняя агульная аўдыенцыя Бэнэдыкта XVI
2013-02-27 11:16:09

«Я не пакідаю крыж, але новым чынам застаюся побач з Укрыжаваным», — з такімі словамі звярнуўся да вернікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сваёй апошняй агульнай аўдыенцыі, якая 27 лютага прайшла на плошчы Святога Пятра. Развітацца з Пантыфікам прыйшлі каля 150 тысяч чалавек.

 
Святы Айцец абвясціў малітоўныя інтэнцыі на 2014 год
2013-02-26 18:38:50

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даверыў малітоўныя інтэнцыі на 2014 год згодна са звычаем Апостальству малітвы. Гэтыя інтэнцыі прыводзіць новы нумар газеты «L’Osservatore Romano».

 
Папа скіраваў спачуванні з нагоды смерці кардынала Жульена Рыса
2013-02-25 11:04:19

Папа Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму з нагоды смерці бельгійскага кардынала Жульена Рыса, які адышоў у вечнасць 23 лютага ва ўзросце 93 гадоў. Гэты іерарх, якога Пантыфік год таму ўключыў у Калегію кардыналаў, лічыцца заснавальнікам фундаментальнай рэлігійнай антрапалогіі.

 
Папа на «Кампанію братэрства» ў Бразіліі: перамяняцца праз сяброўства з Хрыстом
2013-02-14 11:38:56

«Заахвочваю маладых бразільцаў, каб у Евангеллі Езуса шукалі сэнс жыцця», — з такімі словамі звяртаецца Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у пасланні на «Кампанію братэрства», якая распачалася ў Бразіліі 13 лютага, з пачаткам Вялікага посту. Акцыя арганізуецца ў краіне ўжо ў 50-ы раз.

 
Бэнэдыкт ХVI пра значэнне сельскай гаспадаркі і падтрымку земляробаў
2013-02-14 08:11:56

На значэнне сельскай гаспадаркі для эканамічнага росту і патрэбу рэформ у ёй звярнуў увагу Бэнэдыкт ХVI у звароце да ўдзельнікаў 36-й сесіі Міжнароднага фонду сельскагаспадарчага развіцця. Працы гэтай арганізацыі, якая займаецца мабілізацыяй фінансавых рэсурсаў у мэтах павелічэння вытворчасці прадуктаў харчавання і паляпшэння становішча бедных груп насельніцтва, праходзяць у Рыме 13–14 лютага.

 
Святы Айцец: каб новыя выклікі не пагражалі адносінам паміж Германіяй і Францыяй
2013-02-08 11:02:55

Святы Айцец жадае, каб «новыя выклікі і блізарукія прыватныя інтарэсы» не пагражалі дасягненням, зробленым за 50 гадоў пасля падпісання Елісейскага дагавора паміж Германіяй і Францыяй. Аб гэтым напісаў ад імя Папы Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ да ўдзельнікаў канферэнцыі, якая 7 лютага адбылася ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце з нагоды юбілею падпісання гэтага дагавора.

 

Усяго 161 матэрыялаў адзначана цэтлікам Папскія пасланні.

<< Start < Previous 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Next > End >>
Page 1 Of 9
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.