Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: Касцёл, які не выходзіць за свае межы, рана ці позна захварэе
Святы Айцец
18.04.2013 12:21

Глядзець на душпастырскую дзейнасць у місійным ключы — з такім заклікам звярнуўся папа Францішак да епіскапату Аргенціны ў сувязі з яго пленарным пасяджэннем, якое пачнецца 20 красавіка. Святы Айцец, які перад сваім абраннем быў членам епіскапату і павінен быў прыняць удзел у гэтай асамблеі, у першую чаргу папрасіў прабачэння ў іерархаў за тое, што не зможа ўдзельнічаць у ёй.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, у сваім пасланні папа Францішак звярнуў увагу на заданне, якое стаіць перад Касцёлам, — выйсці са свайго асяроддзя і ісці ў накірунку «перыферый існавання». «Касцёл, які не выходзіць за свае межы, рана ці позна захварэе ў скажонай атмасферы зачыненых пакояў», — падкрэсліў Святы Айцец.

Як дадаў Папа, «калі выйсці на вуліцу, можна патрапіць у аварыю». «Я ў тысячу разоў больш аддаю перавагу Касцёлу, які трапляе ў аварыі, чым таму, які хварэе», — сказаў Пантыфік, патлумачыўшы, што «тыповай хваробай Касцёла з’яўляецца самадастатковаць і самалюбаванне». У гэтым кантэксце Святы Айцец звярнуў увагу на небяспеку «нарцысізму, які вядзе да духоўнай марнасці і сафістычнага клерыкалізму».

Папа перадаў прывітанне ўсяму аргенцінскаму народу і папрасіў біскупаў аб малітве за сябе, каб дзякуючы гэтаму ён «не напоўніўся пыхай і быў здольным чуць тое, чаго жадае Бог», а не тое, чаго хоча ён сам.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме