Папа да аргенцінцаў у Італіі: штодзённа малюся за абодва гэтыя народы |
Святы Айцец
|
03.04.2013 19:00 |
Італьянцаў і аргенцінцаў яднаюць духоўныя і сямейныя сувязі, культура і традыцыі. Аб гэтым, нагадваючы пра сваё італьянскае паходжанне, піша папа Францішак у лісце да Італьянска-аргенцінскага грамадска-культурнага таварыства «Ascia» у Італіі.
Аргенцінскі журналіст Карлас Бустамантэ, які ўзначальвае гэтае таварыства, 16 сакавіка даслаў новаабранаму Пантыфіку віншаванне ад імя аргенцінскай супольнасці ў Італіі. Папа адказаў на віншаванне праз чатыры дні — хоць старшыня таварыства не чакаў такога хуткага адказу.
«Штодзённа малюся за абодва гэтыя народы, — напісаў Святы Айцец, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Няхай Бог учыніць, каб Італія і Аргенціна ўзрасталі разам у супрацоўніцтве, узаемаразуменні, даверы і павазе».
(AG)
|