Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Папскія прызначэнні]
Усяго 57 матэрыялаў адзначана цэтлікам Папскія прызначэнні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэла Амата папа Францішак зацвердзіў 15 дэкрэтаў аб беатыфікацыі і прызнанні Слугамі Божымі 70 чалавек — галоўным чынам ахвяраў грамадзянскай вайны ў Іспаніі, камуністычных рэжымаў ва Усходняй Еўропе і нацысцкага рэжыму ў Германіі.
Святы Айцец Францішак прызначыў новага арцыбіскупа Мітрапаліта Буэнас-Айрэса (Аргенціна). Наступнікам сённяшняга Папы на гэтай пасадзе стаў біскуп дыяцэзіі Санта Роса Марыа Аўрэліа Полі.
25 студзеня былі апублікаваны два Апостальскія лісты Бэнэдыкта XVI у форме «motu proprio», паводле якіх адбыліся змены ў кампетэнцыі некаторых ватыканскіх ведамстваў.
19 студзеня папа Бэнэдыкт XVI павысіў статус структуры Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Францыі з Апостальскага экзархату да епархіі з тытулам Св. Уладзіміра Вялікага ў Парыжы для ўкраінцаў візантыйскага абраду. Першым епіскапам новастворанай епархіі стаў яе цяперашні Экзарх Барыс Гудзяк.
18 студзеня папа Бэнэдыкт XVI прыняў кадравыя і структурныя рашэнні, якія датычаць Касцёлаў усходняга абраду. Пантыфік удзяліў «еcclesiastica сommunio» — касцёльную камунію — абранаму 16 студзеня Патрыярху Александрыйскаму для коптаў-католікаў у Егіпце Ісааку Ібрагіму Сідраку.
Ім стаў арцыбіскуп Чарльс Даніэль Бальво, былы Апостальскі Нунцый ў Новай Зеландыі і 10 астраўных дзяржавах Ціхага акіяну, а таксама пастаянны наглядальнік Апостальскай Сталіцы на Ціхім акіяне.
19 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кардынала Эмануэля ІІІ Дэлі з пасады халдзейскага Патрыярха Вавілоніі ў Іраку. Папа склікаў на 28 студзеня 2013 г. у Рым Сінод Біскупаў гэтага Касцёла для абрання наступнага Патрыярха.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI менаваў былога прэфекта Папскага дома арцыбіскупа Джэймса Майкла Харві арцыпрэзбітэрам базылікі св. Паўла за мурамі. 24 лістапада падчас кансісторыі арцыбіскуп Харві атрымае кардынальскія рэгаліі.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў кс. прэлата Гуіда Поцца новым кіраўніком Апостальскай службы дабрачыннасці. Адначасова Пантыфік менаваў кс. Поцца тытулярным біскупам Баньёрэджо. Біскупскае пасвячэнне святар атрымае 17 лістапада 2012 г.
Прызначэнне Святым Айцом Бэнэдыктам XVI шасці новых кардыналаў, якія паходзяць не з Еўропы, — гэта «жэст універсальнасці Касцёла». Так адзін з найбольш уплывовых амерыканскіх каталіцкіх інтэрнэт-рэсурсаў «National catholic register» пракаментаваў нядаўняе рашэнне Папы аб скліканні другой у гэтым годзе кансісторыі.
Падчас агульнай аўдыенцыі 24 кастрычніка Святы Айцец абвясціў аб скліканні кансісторыі, падчас якой надасць кардынальскую годнасць 6 іерархам. Кансісторыя стане пятай за час Пантыфікату Бэнэдыкта XVI.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў 36 удзельнікаў Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі, які адбудзецца ў Ватыкане ў кастрычніку. Сярод іх 12 кардыналаў, 12 арцыбіскупаў, 8 біскупаў і 4 святары, з якіх 3 законнікі.
28 ліпеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зрабіў некалькі важных намінацый у Рымскай Курыі. Папа прызначыў арцыбіскупа Пьера Луіджы Чэлата, віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла, і арцыбіскупа Зыгмунда Зімоўскага, старшыню Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, членамі Кангрэгацыі па справах Біскупаў.
26 ліпеня 2012 г. Cвяты Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў індыйскага святара і спецыяліста ў кананічным праве кс. прэлата Пола Пэлэта новым кіраўніком аддзела па пытаннях прызнання несапраўднасці і недапоўненасці сужэнстваў і прычынаў несапраўднасці пасвячэнняў пры Трыбунале Рымскай Роты — вышэйшай апеляцыйнай судовай установай Каталіцкага Касцёла.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новага памочніка сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. Ім пасля кс. Масіма Чэнчы, які памёр у маі гэтага года, стаў польскі законнік кс. Тадэвуш Войда.