2 мая Святы Айцец Францішак прыняў даверчыя граматы новага пасла Расійскай Фeдэрацыі ў Апостальскай Сталіцы Аляксандра Аўдзеева. Дыпламат быў прызначаны на гэтую пасаду Прэзідэнтам краіны Уладзімірам Пуціным 11 студзеня 2013 г.
Апошнія 22 гады ў пачатку ліпеня Будслаў прымае вялікае мноства пілігрымаў. Нібы ўвесь Касцёл у Беларусі канцэнтруецца ў гэтым месцы, якое славіцца цудоўным абразом Маці Божай. А вось у Расіі вернікам не так проста сабрацца ў адным месцы на малітву – такія вялікія абшары гэтай краіны. “Людзі перажываюць гэтую адзіноту”, – сцвярджае біскуп Клеменс Піккель, ардынарый дыяцэзіі Св. Клімента ў Саратаве.
Амаль 35 мінут працягвалася прыватная размова Святога Айца Бэнэдыкта XVI з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, якая адбылася 17 лютага 2011 г. у Апостальскім палацы ў Ватыкане. «Гэта вельмі важная сустрэча», — адзначыў Папа, вітаючы свайго госця ў Троннай зале.
16–17 лютага 2011 г. Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў наведае Італію з афіцыйным візітам. Па завяршэнні візіту расійскі лідэр пабывае ў Ватыкане, дзе яму ўдзеліць аўдыенцыю Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI праз пасрэдніцтва Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бэртонэ выказаў спачуванні расійскаму народу ў сувязі з тэрактам, які адбыўся 24 студзеня 2011 г. у маскоўскім аэрапорце Дамадзедава. Спачувальная тэлеграма накіравана на імя Прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.
Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 4 жніўня 2010 г. у Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў да салідарнасці з народам Расіі ў сувязі з прыроднымі пажарамі. Таксама Папа заахвоціў прысутных да малітвы за жыхароў Пакістана і Афганістана, на якія абрынуліся моцныя паводкі.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў «глыбокі боль і катэгарычнае асуджэнне» ў адносінах да «лютых актаў насілля», якія адбыліся ў Маскве. У выніку тэрарыстычнага акту 29 сакавіка 2010 г. у маскоўскім метрапалітэне загінулі 39 чалавек, звыш 70 былі паранены.
З снежня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву. У гэты ж дзень расійскі лідэр у межах свайго візіту ў Ватыкан сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.
3 снежня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца ў Апостальскай Сталіцы з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. У Маскоўскім Патрыярхаце адзначаюць, што падчас сустрэчы пацвердзіцца супадзенне пазіцый праваслаўных і католікаў па пытаннях грамадскіх адносінаў, хрысціянскай маральнасці і неабходнасці супрацоўніцтва.
Усяго 10 матэрыялаў адзначана цэтлікам Расія.