Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прыняў даверчыя граматы пасла Расійскай Федэрацыі
Святы Айцец
02.05.2013 12:45

2 мая Святы Айцец Францішак прыняў даверчыя граматы новага пасла Расійскай Фeдэрацыі ў Апостальскай Сталіцы Аляксандра Аўдзеева. Дыпламат быў прызначаны на гэтую пасаду Прэзідэнтам краіны Уладзімірам Пуціным 11 студзеня 2013 г.

Аб гэтым паведамляе Ватыканскае радыё. Раней прадстаўніком Расійскай Фeдэрацыі пры Святым Пасадзе з’яўляўся Мікалай Садчыкаў.

Аляксандр Аўдзееў быў міністрам культуры Расійскай Федэрацыі з мая 2008 па май 2012 года.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме