Катэхетычны каледж у Баранавічах, 2–3 сакавіка 2013 г.
Вітаю сардэчна ўсіх, хто арганізаваў гэты семінар, прысвечаны прысутнасці хрысціянскай тэматыкі ў свецкіх СМІ.
Таксама сардэчна вітаю ўсіх дакладчыкаў і ўдзельнікаў. Удзельнікі семінара, напэўна, людзі не выпадковыя ў гэтай справе, але кожны выконвае свае абавязкі адносна пэўнай сацыяльнай групы. Тут, у будынку манахаў, мэтай якіх з’яўляецца распаўсюджваць Божае слова ў народзе Божым, гэты семінар набывае асаблівае і значэнне і патранат.