Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Апублікавана пасланне Папы на Сусветны дзень хворага
16.12.2016 13:07

Папа Францішак скіраваў пасланне на Сусветны дзень хворага, які традыцыйна адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 лютага, ва ўспамін Маці Божай Лурдскай. Папскі дакумент быў абнародаваны 15 снежня ў Ватыкане.

Адноўлена 16.12.2016 14:41
Падрабязней...
 
Пленарнае пасяджэнне РКБЕ ў Мінску стане падрыхтоўкай да наступнага Сіноду Біскупаў
11.04.2017 16:07

Пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы, якое пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка ў Мінску, стане падрыхтоўкай еўрапейскіх епіскапатаў да Сіноду Біскупаў — 2018, прысвечанага тэме моладзі.

Адноўлена 11.04.2017 18:00
Падрабязней...
 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Якія біблійныя карані мае святарскі цэлібат?
29.05.2013 14:39

Як можа чалавек жыць без сям’і і назаўсёды адмовіцца ад сужэнскіх адносін? Такія пытанні, якія датычаць святарскага цэлібату, узнікалі і будуць узнікаць заўсёды. Сённяшняя эпоха не з’яўляецца выключэннем. Чым больш нашы грамадствы становяцца секулярызаванымі, тым больш дысцыпліна цэлібату становіцца ім незразумелай. У Евангеллі паводле Мацвея (Мц 19, 11) Езус папярэджваў, што «не ўсе разумеюць гэтае слова, але тыя, каму дадзена».

Адноўлена 29.05.2013 16:49
Падрабязней...
 
Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання папы Бэнэдыкта XVI на 43-і Сусветны дзень міру. 1 студзеня 2010 г.
30.12.2009 17:40

Калі хочаш умацоўваць мір, ахоўвай усё стварэнне

1. Сёння, у першы дзень Новага года, Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі. Логіка тут даволі простая. Новы час збаўлення распачаўся дзякуючы згодзе Марыі з воляй Божай. Новы год мы таксама распачынаем з Марыяй — Каралевай супакою, якую выбіраем сабе за прыклад на гэтым новым шляху нашага жыцця, каб кожны дзень на Божую прапанову казаць нашае «так», згаджацца з Божай воляй, бо гэта адзіны, выпрабаваны і гарантаваны шлях да вырашэння ўсіх праблем і будавання шчаслівага жыцця.

Адноўлена 01.01.2010 15:57
Падрабязней...
 
«Папа зацікавіўся праектам тэалагічнай акадэміі ў Мінску»: арцыбіскуп Кандрусевіч пра размову з Пантыфікам і прамежкавыя вынікі Сіноду
11.10.2014 02:53

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч — адзіны беларускі біскуп, які прымае ўдзел у ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў у Ватыкане, — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад працы Сіноду ў першы працоўны тыдзень. Іерарх распавёў пра працоўную атмасферу, «гарачыя» пытанні і сваю размову з Папам.

Адноўлена 11.10.2014 14:03
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 331 332 333 334 335 336 337 338 339 340 Наступная > Апошняя >>

Старонка 337 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.