Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Папа Францішак распавёў пра важныя моманты сакрамэнту сужэнства
02.04.2014 13:58

Сакрамэнт сужэнства вядзе да самага сэрца Божага плану - Яго плану саюзу са сваім народам, планам адзінства, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 2 красавіка. Пантыфік прысвяціў апошнюю катэхезу з цыклу аб сямі сакрамэнтах тэме сакрамэнту сужэнства.

Падрабязней...
 
Віншаванні старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 15-годдзя заснавання Віцебскай дыяцэзіі
14.10.2014 11:58

«15-годдзе заснавання дыяцэзіі схіляе да праслаўлення Усемагутнага Бога і выражэння Яму падзякі за тое, што праз Касцёл, які мы ўтвараем, здзяйсняецца збаўленне чалавека і шмат дабра для грамадства. Гэтая гадавіна з’яўляецца асаблівай нагодай падзякаваць Пану за ўсё, што ў гэты час удалося здзейсніць для ўмацавання і развіцця Касцёла як дыяцэзіяльнай супольнасці», — адзначае біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Адноўлена 14.10.2014 12:03
Падрабязней...
 
Хрысціянскія спевы зноў сталі музычнай тэмай гульні «Цывілізацыя»
31.10.2016 15:32

У папулярнай камп'ютэрнай гульні «Цывілізацыя» рэлігія мае вялікае значэнне, уплываючы на лёс цэлай планеты, таму не дзіўна, што стваральнікі гульні не першы раз звяртаюцца за натхненнем да хрысціянскай музыкі.

Адноўлена 31.10.2016 17:12
Падрабязней...
 
Тэмай сёлетніх адвэнтавых казанняў прапаведніка Папскага дома стане спакой
20.11.2014 16:16

«На зямлі спакой людзям добрай волі» — гэтыя словы з Евангелля паводле Лукі (2, 14) будуць тэмай адвэнтавых казанняў, якія падрыхтаваў прапаведнік Папскага дома айцец Раньера Канталамеса. На працягу Адвэнту святар тры разы — 5, 12 і 19 снежня — звернецца да Папы Францішка і супрацоўнікаў Рымскай Курыі са сваімі медытацыямі.

Падрабязней...
 
Папа Францішак заклікаў вернікаў «не весці двайнога жыцця»
29.04.2016 14:44

Хрысціянін не можа ісці «дарогай цемры», бо на ёй няма «Божай праўды», сказаў Папа Францішак 29 красавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік пракаментаваў частку Паслання св. Яна, у якой апостал заклікае вернікаў не весці двайнога жыцця — светлага звонку і цёмнага ўнутры, таму што Бог — гэта толькі святло.

Адноўлена 29.04.2016 22:24
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 771 772 773 774 775 776 777 778 779 780 Наступная > Апошняя >>

Старонка 780 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.