Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Паведамленне і распараджэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча аб Малітоўнай сустрэчы з нагоды ўшанавання св. Ружанца ў Гродзенскай дыяцэзіі
01.10.2014 12:14

«З нагоды Года малітвы ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі і ў сувязі з ружанцовым  месяцам, заклікаю, каб 18 і 19 кастрычніка была ўрачыста праведзена Малітоўная сустрэча з нагоды ўшанавання св. Ружанца».

Адноўлена 01.10.2014 12:54
Падрабязней...
 
Святы Айцец скіраваў пасланне да ўдзельнікаў экспедыцыі на Паўночны полюс
21.04.2016 16:28

21 красавіка Папа Францішак скіраваў пасланне да групы аргенцінскай моладзі, якая здзяйсняе экспедыцыю на Паўночны полюс. Падарожжа носіць адукацыйны характар і паклікана пазнаёміць юнакоў і дзяўчат з важнасцю аховы навакольнага асяроддзя.

Адноўлена 21.04.2016 17:21
Падрабязней...
 
Папа Францішак: цудоўная місія – даваць святло свету, і гэтая місія даверана нам
10.02.2014 11:12

На евангельскую сімволіку святла і солі, якая адносіцца да тоеснасці хрысціяніна, звярнуў увагу Святы Айцец падчас сустрэчы з вернікамі 9 лютага на малітве “Анёл Панскі”.  Менавіта паслядоўнікі Хрыста, адзначыў Папа, павінны надаваць “смак” гэтаму свету, сёння як ніколі, і гэта павінна адбывацца праз сапраўднае сведчанне міласэрнасці.

Адноўлена 10.02.2014 11:16
Падрабязней...
 
Мітрапаліт Іларыён сустрэўся з новым Апостальскім Нунцыем у Расіі
21.10.2016 15:07

Сустрэча старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліта Іларыёна з новым Апостальскім Нунцыем у Расійскай Федэрацыі арцыбіскупам Чэлесціно Мільёрэ прайшла 21 кастрычніка ў Маскве.

Адноўлена 22.10.2016 16:46
Падрабязней...
 
Імша ў велікодную раніцу ў Віцебску: “Нанова адчуць прысутнасць Хрыста”
21.04.2014 10:25

“Хрыстус уваскрос!” – “Сапраўды ўваскрос!” – прагучала ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў велікодную раніцу 20 красавіка на пачатку ўрачыстай святой Імшы.  “Гэтай радаснай навіной распачынаем урачыстую Эўхарыстыю, згадваючы тую вялікую падзею, якая датычыцца нашага збаўлення, – вяртання да жыцця Божага Сына, вяртання да жыцця таксама кожнага з нас, вяртання нашай надзеі, якую сёння дае нам уваскрослы Езус”, - паведаміў біскуп Алег Буткевіч, які ўзначаліў Імшу.

Адноўлена 23.04.2014 12:24
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 791 792 793 794 795 796 797 798 799 800 Наступная > Апошняя >>

Старонка 796 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.