Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Папа наведаў іерусалімскі мемарыял Халакоста «Яд ва-Шэм»
26.05.2014 12:32

У межах пілігрымкі ў Святую Зямлю Папа Францішак наведаў іерусалімскі мемарыял Халакоста “Яд ва-Шэм”. У сваёй прамове Пантыфік падкрэсліў разбуральную рэчаіснасць звернутага супраць чалавека зла, якое заўсёды знаходзіцца ў кантрасце з годнасцю чалавечай асобы, створанай Богам на Яго вобраз і падабенства.

Падрабязней...
 
Папа Францішак прыняў удзел у экуменічнай малітве ў базыліцы Гробу Пана
26.05.2014 12:18

Кульмінацыяй сваёй пілігрымкі на радзіму Хрыста Папа Францішак назваў экуменічную малітву ў базыліцы Гробу Пана. У ёй, разам з Пантыфікам і Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем, прынялі ўдзел праваслаўны Патрыярх Іерусаліма Тэафіл ІІІ, кусташ Святой Зямлі айцец Пьербацісто Піцабала, армянскі Патрыярх Іерусаліма Нурхан, прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій.

Падрабязней...
 
Папа Францішак заклікаў, каб Іерусалім заставаўся «горадам міру»
26.05.2014 10:35

Папа Францішак заклікаў, каб Іерусалім заставаўся “горадам міру” і перастаў быць месцам працяглых канфліктаў. Падчас прывітальнай цырымоніі ў Міжнародным аэрапорце Тэль-Авіва 25 мая, куды Папа прыбыў пасля палестынскай часткі свайго падарожжа па Святой Зямлі, ён выступіў з просьбай да палітыкаў “зрабіць усё магчымае для пошуку справядлівых вырашэнняў складаных праблем, каб ізраільцяне і палестынцы маглі жыць у міры”.

Падрабязней...
 
Папа на Імшы ў Бэтлееме: У свеце, які штодзённа выкідвае тоны ежы і лекаў, ёсць дзеці, якія плачуць ад голаду і хвароб
26.05.2014 10:53

25 мая Папа Францішак узначаліў Імшу на плошчы перад базылікай Божага Нараджэння ў Бэтлееме. Пантыфік нагадаў, што Дзіцятка Езус, народжанае ў Бэтлееме, было знакам, які Бог даў тым, хто чакаў збаўлення, і застаецца знакам Божай пяшчоты і прысутнасці ў свеце.

Падрабязней...
 
Папа Францішак і Патрыярх Барталамей падпісалі сумесную дэкларацыю
25.05.2014 23:02

25 мая ў памяшканні Апостальскай дэлегатуры ў Іерусаліме адбылася прыватная сустрэча паміж Папам Францішкам і Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем. Яе вынікам стала падпісанне сумеснай дэкларацыі.

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1721 1722 1723 1724 1725 1726 1727 1728 1729 1730 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1722 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.