Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Папа сустрэўся з вядучымі службовымі асобамі ўстаноў, фондаў і праграм ААН
09.05.2014 16:49

9 мая Папа Францішак сустрэўся з вядучымі службовымі асобамі ўстаноў, фондаў і праграм Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якія праводзяць у гэтыя дні ў Рыме сваю нараду. Пантыфік падзякаваў сабраным за “намаганні дзеля забеспячэння міру ва ўсім свеце, павагі чалавечай годнасці, абароны самых бедных і найбольш уразлівых слаёў насельніцтва, гарманічнага эканамічнага і сацыяльнага развіцця”, дадаўшы, што многае яшчэ “павінна быць дасягнута”.

Адноўлена 09.05.2014 16:57
Падрабязней...
 
Папа Францішак сустрэўся з Вярхоўным Патрыярхам і Каталікосам усіх армян
08.05.2014 13:20

8 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна ІІ, які знаходзіцца з візітам у Рыме. Пасля прыватнай сустрэчы Святы Айцец звярнуўся да іерарха з прамовай, у якой адзначыў, што адносіны паміж Армянскай Апостальскай Царквой і Каталіцкім Касцёлам умацаваліся асабліва на працягу апошніх дзесяцігоддзяў.

Падрабязней...
 
Папа звярнуўся з заклікам у сувязі з трагічнымі падзеямі ва Украіне і Афганістане
04.05.2014 13:41

Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры ва Украіне. 4 мая пасля нядзельнай малітвы “Regina Caeli” на плошчы св. Пятра Пантыфік пажадаў даверыць вырашэнне драматычнага канфлікту ў гэтай краіне заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі.

Падрабязней...
 
Святы Айцец: хрысціянства — гэта не прыгожыя ідэі і храмы, але сведчанне
06.05.2014 17:19
Kалі Касцёл закрываецца ў самім сабе, калі лічыць сябе «рэлігійным універсітэтам» са шматлікімі цудоўнымі ідэямі, храмамі, музеямі, цудоўнымі рэчамі і не дае сведчання — становіцца бясплённым. Тое самае і з хрысціянамі. Хрысціянін, які не дае сведчання, застаецца бясплённым, не дае жыцця атрыманага ад Езуса Хрыстa.
Адноўлена 06.05.2014 17:41
Падрабязней...
 
Святы Айцец: Важна дазваляць Езусу кожны дзень хаця б хвіліну паглядзець на сябе
02.05.2014 14:25

Чылійскае тэлебачанне паказала незвычайнае інтэрв’ю з Папам Францішкам, у якім Пантыфік адказвае на пытанні іерарха, занепакоенага адсутнасцю пакліканняў у сваёй дыяцэзіі. Гутарка была запісана падчас візіту біскупа Хуана Ігнасіа Гансалеса Эрасурыса ў Ватыкане.

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1721 1722 1723 1724 1725 1726 1727 1728 1729 1730 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1726 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.