Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Папа скіраваў запрашэнне да палестынскага і ізраільскага лідараў
25.05.2014 15:11

Папа Францішак скіраваў беспрэцэдэнтнае запрашэнне да палестынскага і ізраільскага лідараў. “У гэтым месцы, дзе нарадзіўся Князь Міру, я хацеў бы прапанаваць Вам, спадар Прэзідэнт Махмуд Абас, разам з Прэзідэнтам Шымонам Перэсам, далучыцца да мяне ў сардэчнай малітве да Бога за дар міру. Я прапаную свой дом у Ватыкане як месца для гэтай малітоўнай сустрэчы”, - сказаў Пантыфік на заканчэнне Імшы ў Бэтлееме 25 мая.

Падрабязней...
 
Святы Айцец прыбыў у Палестыну
25.05.2014 15:06

Другі дзень апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Святую Зямлю пачаўся развітаннем з Іарданіяй і пералётам у суседнюю Палестыну. Па прыбыцці на тэрыторыю Палестыны Пантыфіка сустрэў Прэзідэнт краіны Махмуд Абас.

Падрабязней...
 
Папа Францішак: «радасць — гэта своеасаблівы знак хрысціяніна»
23.05.2014 15:25

«Радасць — гэта своеасаблівы знак хрысціяніна», — сказаў Святы Айцец і дадаў, што быць вернікам без радасці немагчыма. Калі хрысціянін мае аблічча падобнае на «перац у воцаце», значыць, ён «захварэў»; ён мае праблемы ў душы, праблемы з «хрысціянскім здароўем».

Адноўлена 23.05.2014 15:33
Падрабязней...
 
Папа Францішак прыбыў у Аман
24.05.2014 23:19

24 мая Папа Францішак прыбыў у Аман, дзе пройдзе першы этап яго пілігрымкі ў Святую Зямлю. У гэты дзень Святы Айцец звярнуўся да кіраўніцтва іарданскага каралеўства, членаў дыпламатычнага корпусу і рэлігійных лідараў у Каралеўскім палацы ў Амане, а таксама узначаліў Імшу на тэрыторыі Міжнароднага стадыёна.

Адноўлена 24.05.2014 23:25
Падрабязней...
 
Пантыфік будзе ўдзельнічаць у вялікім спартыўным свяце
23.05.2014 15:10

Папа Францішак прыме ўдзел у вялікім спартыўным свяце, якое 7 чэрвеня 2014 г. пройдзе на плошчы св. Пятра і блізкіх да яе вуліцах. Мерапрыемства арганізавана Канферэнцыяй Біскупаў Італіі з нагоды 70-годдзя Італьянскага спартыўнага цэнтра — грамадскай арганізацыі, дзейнасць якой грунтуецца на хрысціянскіх каштоўнасцях і заключаецца ў спрыянні выхаванню праз спорт.

Адноўлена 23.05.2014 15:25
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1721 1722 1723 1724 1725 1726 1727 1728 1729 1730 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1723 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.