Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Пантыфік адмовіўся ад узмоцненых мер бяспекі падчас паездкі ў Святую Зямлю і ўвёў новую традыцыю ў арганізацыю папскіх падарожжаў
18.05.2014 16:53

Святы Айцец адмовіўся ад узмоцненых мер па сваёй ахове падчас маючай адбыцца пілігрымкі ў Святую Зямлю. Падчас падарожжа не будзе выкарыстоўвацца куленепрабівальны аўтамабіль. Таксама з гэтага часу ў кожным з папскіх падарожжаў будзе прымаць удзел адзін з “простых” ватыканскіх супрацоўнікаў.

Падрабязней...
 
Мільён чалавек змогуць прыняць удзел у беатыфікацыйнай Імшы, якую Папа ўзначаліць у Сеуле
18.05.2014 16:07

16 жніўня ў цэнтры Сеула Папа Францішак беатыфікуе 124 карэйскіх мучанікаў. У Імшы змогуць прыняць удзел мільён чалавек. Пяцідзённае падарожжа Папы ў Паўднёвую Карэю адбудзецца 14-18 жніўня, яго асноўная мэта заключаецца ва ўдзеле Пантыфіка ў Азіяцкім дні моладзі.

Падрабязней...
 
«Папа патэлефанаваў мне ўчора вечарам і запрасіў у госці»
15.05.2014 02:25
Аргенцінскі тэнісіст Хуан Манака, які прымае ўдзел у тэнісным турніры ў Рыме, 14 мая наведаў Ватыкан і сустрэўся са сваім суайчыннікам — Папам Рымскім Францішкам.
Адноўлена 15.05.2014 11:00
Падрабязней...
 
Папа Францішак у Святой Зямлі пройдзе шляхам Паўла VI
16.05.2014 13:12

Ідэя здзяйснення Папам Францішкам пілігрымкі ў Святую Зямлю заключаецца ў тым, каб узгадаць пра “незвычайнае падарожжа” Паўла VI на радзіму Езуса, якое адбылося 50 гадоў таму, у студзені 1964 г., адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

Падрабязней...
 
Папа Францішак yдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне навучэнцам рымскіх семінарый
12.05.2014 12:58

11 мая Папа Францішак yдзяліў у ватыканскай базыліцы св. Пятра прэзбітэрскае пасвячэнне 13 навучэнцам рымскіх семінарый, 6 з якіх паходзяць з Італіі, 7 - з Пакістана, В’етнама, Паўднёвай Карэі, Эквадора, Венесуэлы, Чылі і Бразіліі. У гэты дзень у Каталіцкім Касцёле адзначаўся Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях.

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1721 1722 1723 1724 1725 1726 1727 1728 1729 1730 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1725 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.