13-14 красавіка Беларусь наведае Прыёр экуменічнай супольнасці Тэзэ брат Алоіс разам з чатырма іншымі братамі. Візіт у Беларусь адбываецца ў межах пілігрымкі, шлях якой праходзіць праз Маскву, Мінск, Кіеў і Львоў.
17 красавіка ў Мінcку будзе адслужана Паніхіда аб супакоі душы спачылага а. Аляксандра Надсана.
Араторый імя св. Яна Боско ў Мінску шчыра запрашае на тэатральны вечар, які адбудзецца 17 красавіка і распачнецца а 19-й гадзіне па адрасе: г. Мінск, вул. Пляханава, 28, корп. 1 (Серабранка).
19 красавіка адбудзецца канцэрт хора «Calasanz», які існуе пры парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія).
17-19 красавіка ў касцёле свв. Сымона і Алены адбудзецца сімпозіум, прысвечаны памяці асобы і дзейнасці біскупа Баляслава Слосканса Адміністратара Магілёўскага і Мінскага.
21 красавіка ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца канцэрт памяці Алы Невяровіч да 50-годдзя з дня яе нараджэння.
21-23 красавіка ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях адбудзецца фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 10 гадоў святарства ўключна.
Рэкалекцыі адбудуцца ў два тэрміны: 17-19 і 24-26 красавіка. Пачатак у пятніцу ў 16.00, заканчэнне ў нядзелю ў 15.00.
Сёстры дамініканкі запрашаюць дзяўчат на сустрэчу «Рэцэпт на шчасце», якая адбудзецца 24-26 красавіка ў кляштары сясцёр у Бабруйску. Узрост удзельніц — ад 14 гадоў.
26 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша ў першую гадавіну кананізацыі Папы Яна Паўла ІІ. Імшу будзе цэлебраваць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
29 красавіка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пройдзе сімпозіум для кансэкраваных асобаў Гродзенскай дыяцэзіі «Евангелле, прароцтва, надзея».
У архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Мінск, пл. Свабоды, 9) з 8 па 29 красавіка пройдуць вечары велікодных віншаванняў 2015. Пачатак а 19.30, уваход вольны.
Гомельская парафія Нараджэння Божай Маці плануе правесці пілігрымку ў Турын, дзе ў саборы Святога Яна Хрысціцеля захоўваецца хрысціянская рэліквія — Турынская плашчаніца. Выезд у Італію плануецца на 30 красавіка, мяркуецца, што 10-дзённая паездка на аўтобусе абыдзецца ў 250 еўра.
З 30 красавіка па 2 мая ў кляштары сясцёр кармэлітанак Дзіцяткі Езуса ў Брэсце адбудуцца рэкалекцыі для моладзі. Тэма духоўных практыкаванняў — «Сэрца ў цернях». Гэта ўжо трэція, заключныя рэкалекцыі ў цыкле «Хваробы сэрца» паводле прыпавесці пра сейбіта (пар. Лк 8, 5-15).
1 мая ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбудзецца агульнанацыянальны сімпозіум з нагоды Года кансэкраванага жыцця. Запрашаюцца кансэкраваныя асобы з усёй краіны.