21–22 мая 2015 г. у Віцебску адбудзецца XI Міжнародная канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». Канферэнцыя праводзіцца Віцебскай дыяцэзіяй, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам, Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М. Машэрава і Віцебскім аблвыканкамам. Пачатак 21 мая ў 11.00.
Сёстры змёртвыхпаўстанкі запрашаюць дзяўчат на сустрэчу “Пасхальная радасць – радасць усяго жыцця”, якая адбудзецца 22-24 мая ў кляштары сясцёр у Наваполацку. Узрост удзельніц – ад 14 гадоў.
Парафія Святога Францішка і Святога Роха на Залатой Горцы ў Мінску запрашаюць усіх жадаючых на малітоўнае чуванне перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога.
Чуванне адбудзецца 23 мая ў касцёле св. Роха.
Місія «Чыстае сэрца» запрашае ўсіх жадаючых на дабрачынны канцэрт дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзяцей-сірот у падтрымку хворых дзяцей. Канцэрт адбудзецца 23 мая ў РДК Прафсаюзаў у Мінску. Пачатак у 13.00.
23 мая ў парафіі Унебаўзяцця Панны Марыі ў Дзятлаве адбудзецца свята, прысвечанае Марыі Успамозе Хрысціянаў, якое з'яўляецца чарговым этапам у святкаванні юбілею 200-годдзя нараджэння св. Яна Боско.
24 мая ў Гродне ў мікрараёне Альшанка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвеціць крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла (на скрыжаванні вуліц Багушэвіча і Караткевіча).
30 мая ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбудзецца навукова-практычны сімпозіум «Сексуальнасць: ад Бібліі да псіхалогіі».
Пасля летняга перапынку аднаўляюцца трансляцыі нядзельнай святой Імшы з мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ. Як і раней, пачатак трансляцыі будзе ў 12.00.
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах запрашае ўсіх зацікаўленых на адмысловы Дзень адчыненых дзвярэй, які адбудзецца 30 мая пры нагодзе правядзення сімпозіума на тэму “Сексуальнасць: ад Бібліі да псіхалогіі”.
30 мая ў вёсцы Фашчаўка (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці) у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца парафіяльны фэст, на які запрашаюцца ўсе ахвотныя вернікі. Запісацца на паездку можна ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.
Працэсія Божага Цела ў Мінску сёлета адбудзецца 31 мая. Па традыцыі яна пачнецца ў 9 гадзін Імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.
1 чэрвеня ў Гродне (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, мікрараён Паўднёвы) адбудзецца V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Арганізатары запрашаюць дзяцей у «краіну радасці», каб перажыць сапраўдную хрысціянскую радасць і вярнуцца дадому і ў школу як ужо новы чалавек, з усмешкай на твары.
Айцы кармэліты босыя і парафіяне мінскай парафіі Божага Цела сардэчна запрашаюць 4 чэрвеня на свята з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Адпустовую святую Імшу ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
4 чэрвеня ў Гродне адбудуцца ўрачыстасці Божага Цела і эўхарыстычная працэсія.